Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

СТОП — наркотыкам!

Праблема распаўсюджвання наркотыкаў даволі сур’ёзная і ўзнімаецца на самым высокім узроўні. Так, у панядзелак кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыню Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Андрэя Шведа, адзначыў, што неабходна прымаць радыкальныя меры ў барацьбе з наркотыкамі.

Праблема актуальная не толькі для вялікіх гарадоў. Паток курыцельных сумесяў з псіхатропнымі рэчывамі, так званыя маркі і разнастайныя міксы хлынулі ў глыбінку. І наша Ганцаўшчына тут не выключэнне.

Аб крымінальнай справе гараджаніна Эдуарда Джафарава мы пісалі. Ён за незаконнае захоўванне і перавозку наркотыкаў атрымаў два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а прасцей кажучы — адправіўся на “хімію”, дзе маладому чалавеку прыйдзецца прайсці “курс” працатэрапіі. Наступная справа па наркотыках не прымусіла сябе чакаць. На гэты раз на лаве падсудных апынуўся ўраджэнец вёскі Дзяніскавічы, а цяпер жыхар Любашава Мікалай М. Суд над ім прайшоў на мінулым тыдні (прозвішча не называем, бо рашэнне суда яшчэ не ўступіла ў сілу — заўвага аўтара).

Менавіта пошук вострых адчуванняў і прыводзіць да жадання атрымаць “кайф”. Так было і з Мікалаем. У апошні дзень студзеня ён патэлефанаваў свайму знаёмаму і папрасіў “траўкі”. Той прыехаў на аўтамабілі, у якім яны каля чыгуначнага прыпынку “Любашава” разам і пакурылі курыцельную сумесь з псіхатропным рэчывам. Мала таго, Мікалай, адчуўшы сябе дрэнна, узяў яшчэ “дозу” на потым. Знаёмы даставіў яго на чыгуначную станцыю “Ганцавічы”, дзе аматар “кайфу” неўзабаве і страціў прытомнасць. У бальніцы яго адкачалі, а заадно і выклікалі міліцыю.

На судзе Мікалай поўнасцю прызнаў сваю віну. Суддзя Уладзімір Космач, улічваючы ўсе абставіны справы, а таксама асобу абвінавачваемага, вынес рашэнне: за незаконнае, без мэты збыту, набыццё, перавозку і захоўванне псіхатропных рэчываў прыгаварыць Мікалая М. да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Па-сутнасці 21-гадовы хлопец атрымаў апошняе папярэджанне і добры шанц без сур’ёзнага пакарання асэнсаваць сваё жыццё і больш ніколі не рабіць такіх глупстваў. Ці атрымаецца ў яго — пакажа час.

Між іншым, толькі паспелі ў судзе разгледзець гэтую справу, як паступіла чарговая, якая датычыцца наркотыкаў. Жыхару вёскі Ганцавічы інкрымінуецца аналагічнае злачынства.  Знаходзячыся ў Расіі, ён набыў 8 пакетаў з “траўкай” і прывёз іх з сабою на радзіму. У гэтым выпадку падсуднаму на мяккасць прыгавору, мабыць, разлічваць не прыходзіцца, бо ён мае непагашаную і нязнятую судзімасць — паўторна на працягу года кіраваў транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення. Пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на 5 гадоў і штраф у 150 базавых велічынь, як бачым, ніяк не паўплывалі на яго паводзіны. Але не будзем спяшацца — усе кропкі над “і” расставіць суд.

Думаецца, што гэта толькі пачатак барацьбы з наркатычнай навалай. Як стала вядома, у раённым аддзеле Следчага камітэта на расследаванні знаходзяцца яшчэ 3 крымінальныя справы, што датычацца псіхатропных рэчываў.

Аляксей ГРУШЭВІЧ.

СТОП — наркотыкам!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях