Праз ігру на сцэне — да сэрца гледача
Тэатр з’яўляецца адным з найбольш старажытных відаў мастацтва, якое цесна звязана са старадаўнімі святамі, абрадамі, традыцыямі. Вельмі вобразна аб ім сказаў пісьменнік А.П. Чэхаў: “Тэатр — люстэрка душы”. І гэта сапраўды так. Людзі, улюбёныя ў гэтае мастацтва, могуць выказаць усе пачуцці чалавечай душы.
Для таго, каб праз тэатр данесці насельніцтву ролю мастацкага выхавання ў развіцці асобы, 4 красавіка для кіраўнікоў калектываў тэатральнага жанру быў праведзены раённы семінар па тэме “Мэты і задачы тэатральнага калектыву”.
Дырэктар раённага метадычнага цэнтра, спецыяліст па тэатральнаму жанру Ала Занька правяла для клубных работнікаў практычныя заняткі па тэатральных эцюдах, якія з’яўляюцца асновай усіх тэатралізаваных дзеянняў.
У раённай дзіцячай бібліятэцы кіраўнік аматарскага аб’яднання “Усмешка” Алена Макатрэвіч правяла майстар-клас па рабоце з самадзейным лялечным гуртком (НА ЗДЫМКУ). Загадчык гэтай установы Валянціна Мініч параіла, як арганізаваць работу з дзецьмі ў самадзейным тэатральным калектыве. А калектыў лялечнага тэатра “Усмешка” парадаваў усіх гледачоў пастаноўкай “Курачка Раба на новы лад”. Дзеці, якія выконвалі ролі казачных герояў, не ўступалі прафесійным акцёрам. Нездарма ж гэтаму калектыву прысвоена ганаровае званне “ўзорны”. Дарэчы, у гэтым годзе спаўняецца 25 гадоў з дня яго ўтварэння.
У гарадскім Доме культуры кіраўнік дзіцячага драматычнага гуртка Ірына Гурская наглядна паказала рэжысуру тэатралізаваных пастановак.
Удзельнікі семінара наведалі ў вёсцы В. Круговічы пляцоўку для тэатралізаваных прадстаўленняў, якая размешчана каля дуба-волата. Метадыст РМЦ Таццяна Калдушка цікава расказала пра гісторыю вёскі, мясцовыя традыцыі, звычаі, паданні.
Кіраўнік народнага тэатра “Паланіца” Ванда Чабатарэнка падрабязна расказала аб гісторыі стварэння тэатра, а таксама аб тым, як неабходна падбіраць рэпертуар, у якім закранаюцца вясковыя праблемы.
Шчырыя апладысменты заслужылі самадзейныя артысты тэатра “Паланіца”, паказаўшы п’есу “Малады і не жанаты”. Акцёры настолькі выдатна выконвалі свае ролі, што здавалася, быццам дзеянне адбываецца ў рэальным жыцці, нават хацелася выйсці на сцэну і прыняць удзел у пастаноўцы, дзе паплакаць, а дзе і пасмяяцца.
Нехта з вядомых сказаў: “Усё наша жыццё — ігра”. А вось ігра на сцэне, ігра для гледача ў тэатральным мастацтве заўжды нясе задавальненне для людзей.
Мікалай Ленкавец,
метадыст раённага метадычнага цэнтра.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Итоги прошедшей недели и сегодняшнего дня в Беларуси. Новости о коронавирусе
Подробнее На протяжении всей пандемии волонтёры помогают людям, а учёные в поисках вакцины от коронавируса. Сводка новостей по по этой проблеме представлена ниже.


