Будучае — за маладымі
Вось ужо дзясяты год 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у нашай краіне праводзіцца Усебеларуская патрыятычная акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі”. Прайшла яна ў мінулую суботу і ў нашым раёне. Урачыстае мерапрыемства з нагоды дзяржаўнага свята і гэтай падзеі праводзілася ў актавай зале ДУ “Сярэдняя школа № 3 г. Ганцавічы” і сабрала разам вучнёўскую моладзь Ганцаўшчыны, кіраўніцтва раёна, прадстаўнікоў дэпутацкага корпуса, грамадскасці, ветэранаў працы. У рамках яго па добрай традыцыі адбылося ўручэнне пашпартоў маладым жыхарам раёна, а таксама маладзёжных білетаў ГА “БРСМ” і прайшоў прыём у рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.
Адкрыў урачыстую цырымонію старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Саланевіч. Адзначаючы адметнасць знамянальнай даты, кіраўнік раёна падкрэсліў велізарнае значэнне ў жыцці краіны і кожнага яе жыхара Асноўнага Закона, які стаў фундаментам развіцця дэмакратычнай Беларусі, гарантам правоў і свабод грамадзян, нагадаў, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь служыць усяму народу і можа многае расказаць пра этапы станаўлення нашай дзяржавы. Аляксандр Паўлавіч прывёў звесткі з гісторыі стварэння першай Канстытуцыі ў свеце, расказаў пра адметнасць Канстытуцый у розных краінах планеты, чым вельмі зацікавіў слухачоў. Звяртаючыся да юнакоў і дзяўчат Ганцаўшчыны, якім выпаў гонар якраз у дзень дзяржаўнага свята атрымаць свой галоўны дакумент — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, кіраўнік раёна пажадаў, каб гэтая падзея стала для іх самай яркай і запамінальнай, нагадаў, што цяперашняя моладзь — будучыня нашай краіны, і ад яе залежыць, у якой краіне мы будзем жыць праз некалькі дзясяткаў гадоў. Верыцца, што яна — у надзейных руках. Бо ў радах моладзі нашай краіны — неабыякавыя да яе і свайго лёсу юнакі і дзяўчаты, якія сваімі адносінамі да вучобы, грамадскага жыцця даюць права на такую ўпэўненасць, веру і надзею.
Урачыста і велічна прагучаў гімн Рэспублікі Беларусь. Пачалася хвалюючая цырымонія ўручэння пашпартоў юным грамадзянам раёна. Для атрымання пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і падарункавага выдання “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь” былі запрошаны самыя дастойныя прадстаўнікі маладога пакалення Ганцаўшчыны: пераможцы і прызёры прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, актыўныя ўдзельнікі грамадскага жыцця раёна. Гэтую ганаровую місію выканалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Саланевіч і начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Рэгіна Манюк, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Дрозд і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Яўгенія Стацько. Віктар Якаўлевіч і Яўгенія Сяргееўна, віншуючы рабят, выказалі ўпэўненасць у тым, што яны будуць дастойнымі грамадзянамі нашай краіны і, захоўваючы слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў, зробяць усё для таго, каб яна развівалася і квітнела. Апладысментамі вітала зала ўсіх дзевятнаццаць юнакоў і дзяўчат, якія сёлета першымі атрымалі свой галоўны дакумент.
Да гэтых цёплых віншаванняў далучыўся першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” Аляксандр Занька. “Наша краіна, — зазначыў ён, — маладая дэмакратычная прававая дзяржава. Яна мае патрэбу ў тым, каб маладыя людзі ўжо ў пачатку свайго жыццёвага шляху станавіліся сапраўднымі грамадзянамі, патрыётамі сваёй краіны. Быць патрыётам і паўнапраўным грамадзянінам — значыць, у першую чаргу, быць гаспадаром, стваральнікам у родным доме, на роднай зямлі, творча працаваць на карысць Айчыне”. Звяртаючыся да тых, хто атрымаў пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, Аляксандр Ануфрыевіч нагадаў і пра тую адказнасць, якую нясуць яны не толькі за ўласны лёс, але і за будучае сваёй дзяржавы. Ён жа адкрыў і цырымонію ўручэння маладзёжных білетаў новым членам БРСМ — актыўным, ініцыятыўным вучням раёна. Разам з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алай Занька першы сакратар РК ГА “БРСМ” уручыў маладзёжныя білеты школьнікам Ганцаўшчыны.
У Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі расце дастойная змена — юныя піянеры. І той святочны суботні дзень стаў знамянальным таксама для тых школьнікаў, якія ўступілі ў рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. У прыціхлай зале ўрачыста прагучалі словы піянерскай клятвы. І вось ужо на рабятах красуюцца гальштукі, якія павязалі ім старшыня раённай піянерскай арганізацыі Алена Мінько, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Надзея Здрок і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Аляксандр Занька. “Няхай з піянерскіх крокаў пачынаецца ваш годны шлях у жыццё”, — пажадала рабятам Алена Мінько.
У такой урачыстай, святочнай абстаноўцы прайшоў цудоўны канцэрт, падрыхтаваны юнымі артыстамі. І зроблены агульны здымак на светлы ўспамін аб гэтай хвалюючай падзеі.
Марыя ДЗЁМІНА.
Фота Алы Пятліцкай.




Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
"Наша жизнь не будет прежней еще год-полтора". Эпидемиолог о ситуации в мире
Подробнее Эпидемиолог Кейтлин Риверс в интервью для CNN заявила, что в ближайшие год-полтора жизнь в мире не будет прежней.


