Спажыўцы скажуць “дзякуй”
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — найважнейшы палітыка-прававы дакумент, прыняты дваццаць гадоў таму назад, гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, нармальнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы. Гэтым правам годна, разумна карыстаецца і аператар лініі па вытворчасці сухіх сняданкаў хлебазавода, адзін з лепшых работнікаў прадпрыемства — Віктар Свірыд, які вось ужо трынаццаць гадоў сумленна і адказна працуе на сваім рабочым месцы.

У свой час Віктар Аляксандравіч закончыў школу, затым Жыровіцкі саўгас-тэхнікум, дзе атрымаў спецыяльнасць тэхніка-механіка. Запатрабаванай аказалася на прадпрыемствах роднага горада яго прафесія. Спачатку малады спецыяліст працаваў слесарам на “Модулі”. Веды, атрыманыя ў час вучобы, на гэтым прадпрыемстве падмацоўваліся вопытам. І калі ў 2001 годзе Віктар перайшоў працаваць слесарам на хлебазавод, асаблівых цяжкасцей не адчуў: ён ведаў і любіў сваю работу, з адказнасцю яе выконваў, працы не баяўся, па першым поклічы спяшаўся на дапамогу калегам, калі быў слесарам у хлебабулачным цэху.
Гэтыя якасці Віктара адразу прыкмецілі. Таму, калі ў жніўні 2011 года на прадпрыемстве пачала працаваць новая лінія па выпуску сухіх сняданкаў і спатрэбіўся аператар экструдара, на гэта месца калегі па працы без ваганняў прапанавалі Віктара Свірыда. Сам жа ён, самакрытычны і патрабавальны да сябе, спачатку крыху вагаўся і хваляваўся. Але Юрый Навіцкі, які працаваў на гэтай лініі да яго, запэўніў калегу, што ў таго ўсё атрымаецца, і стаў яго першым настаўнікам.
У вольныя хвіліны Віктар забягаў у цэх да Юрыя, прыглядаўся, як той працуе, і, можна сказаць, адразу асвоіў працэс выпуску паўфабрыкатаў для кукурузных палачак. Цяпер і сам смела, упэўнена стаіць ля экструдара, спрактыкаваным позіркам прыкмячае нават самыя дробныя і нязначныя адхіленні ў працэсе і адразу выпраўляе іх. І калі вы, паважаныя чытачы, набываеце кукурузныя палачкі нашага хлебазавода, раскрываеце яркія пакеты са знакам якасці, з асалодай смакуеце жоўценькія, як сонейка, пухкія, хрусткія, салодкія прысмакі, што так прыемна растаюць у роце, ведайце: у іх укладзена часцінка стараннай, адказнай працы і аднаго з трынаццаці чалавек таго калектыву, што займаюцца іх выпускам, — Віктара Свірыда. Аператар дакладна ведае, колькі трэба дадаць да пэўнай нормы кукурузных крупаў солі і вады, каб, прайшоўшы праз экструдар, яны ператварыліся ў лёгкія палачкі залацістага колеру, акуратнай формы, прывабныя на выгляд. Нават маленькая недакладнасць можа адмоўна паўплываць на якасць прадукцыі. А гэтага ну ніяк нельга дапускаць: Віктар і яго таварышы па працы вельмі даражаць маркай кукурузных палачак свайго прадпрыемства: яны — найсмачнейшыя ў краіне. І такую ж высокую ацэнку даюць прадукцыі нашага хлебазавода спажыўцы — самыя строгія і самыя аб’ектыўныя суддзі.
Добрая слава пра ганцавіцкія кукурузныя палачкі хутка разляцелася не толькі па нашай рэспубліцы. Іх ахвотна закупляюць у Севастопалі, на Украіне, яны — найлепшы пачастунак, які вязуць блізкім з нашага райцэнтра яго госці з розных куточкаў Расіі, іншых краін.
Улічваючы попыт на гэтую прадукцыю, на хлебазаводзе з кожным годам павялічваюцца аб’ёмы яе выпуску. Як паведаміў вядучы эканаміст прадпрыемства Віктар Кахновіч, калі ў 2011 годзе было выпушчана 55,3 тоны кукурузных палачак, то летась — ужо 343,3 тоны. У студзені гэтага года спажыўцам паступіла 48 тон выдатных ласункаў, у лютым — 42 тоны. Удзельная вага сухіх сняданкаў у агульным аб’ёме таварнай прадукцыі хлебазавода складае 42,3 працэнта.
Летась адправілі на экспарт кукурузных палачак на 43,3 тысячы долараў, за прайшоўшы перыяд гэтага года — на 11,2 тысячы долараў. Галоўная стаўка, зробленая на высокую якасць сухіх сняданкаў у час задумкі адкрыць новую лінію па іх выпуску, апраўдала сябе. Задаволены спажыўцы, прадукцыя карыстаецца павышаным попытам, а калектыў мае прыбытак і з гонарам трымае сваю марку. У тым ліку і хлеба, хлебабулачных вырабаў. У чацвер, калі карэспандэнты “СП” пабывалі на хлебазаводзе, Віктар Кахновіч падзяліўся прыемнай навіной: у гэты дзень, 13 сакавіка, на прадпрыемстве пачалі выпускаць пяць новых найменняў здобных булачных вырабаў вагой па 100 грамаў. Прычым з розным начыннем. Магу смела сцвярджаць: смаката! І ўпэўнена, што чысло трынаццаць насуперак розным забабонам будзе ўдалым і для калектыву хлебазавода, дзе працуюць руплівыя, адказныя людзі, і для нас, спажыўцоў: парадаваць блізкіх такімі цудоўнымі хлебазаводаўскімі прысмакамі хочацца кожнаму. Падзякуем жа за працу ўсім, хто дорыць нам гэтую радасць.
Марыя ШЧАЎКУН.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
"Наша жизнь не будет прежней еще год-полтора". Эпидемиолог о ситуации в мире
Подробнее Эпидемиолог Кейтлин Риверс в интервью для CNN заявила, что в ближайшие год-полтора жизнь в мире не будет прежней.


