Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Трагедыя ў Пярэвалаках і іншыя здарэнні

У панядзелак здарылася трагедыя ў Пярэвалаках. Непадалёк ад свайго дома загінула жыхарка гэтай вёскі. Яе знайшла суседка: абгарэлае цела жанчыны ляжала ў цэнтры выпаленага ад сухой расліннасці прысядзібнага ўчастка.

Зараз супрацоўнікамі міліцыі высвятляецца, што стала прычынай гібелі. Вядома, што жанчына была шаноўнага ўзросту (1928 года нараджэння) і пражывала адна. Відавочна, што яна наводзіла парадак і спальвала мінулагодняе смецце, аб гэтым сведчылі і кінутыя непадалёк граблі.

Яшчэ добра помніцца трагічны выпадак з выпальваннем сухой расліннасці ў райцэнтры. Тады даволі сур’ёзныя апёкі атрымаў хлопчык. І вось выпальванні  сухой расліннасці зноў нагадваюць аб сабе ўжо жудаснай трагедыяй.

Дарэчы, 10 сакавіка па гэтай прычыне адбыўся пажар і ў вёсцы Яловая. Згарэла надворная пабудова ў адной з пенсіянерак.

Як пракаменціраваў сітуацыю начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Рапейка, пры выпальванні сухой расліннасці людзі не разумеюць усю іх небяспечнасць. Агонь у такіх выпадках можа элементарна выйсці з-пад кантролю. А тушэнне ўласнымі сіламі праблематычна і вельмі небяспечна з-за інтэнсіўнасці гарэння сухой расліннасці і хуткасці распаўсюджвання пажару. Уладзімір Адамавіч яшчэ раз засяродзіў увагу на неабходнасці строга прытрымлівацца правілаў пажарай бяспекі.

Дарэчы, як стала вядома, на мінулым тыдні позна вечарам 8 сакавіка здарыўся пажар і ў вёсцы Хатынічы. Там гарэла надворная пабудова. Што стала прычынай узгарання, высвятляюць праваахоўныя органы.

Аляксей ГРУШЭВІЧ.

РАЁННЫ АДДЗЕЛ СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА

Мужчына пабіў участковага

На мінулым тыдні ўзбуджана крымінальная справа па арт. 364 КК Рэспублікі Беларусь у дачыненні да Віктара К., 1978 года нараджэння, жыхара агр. Хатынічы, які 5 лютага 2014 г. прыкладна ў 17.50 здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне, прадугледжанае арт. 17.1 КаАП Рэспублікі Беларусь, ён ужыў фізічнае насілле ў дачыненні да ўчастковага інспектара  аддзела ўнутраных спраў Ганцавіцкага райвыканкама старшага лейтэнанта міліцыі І. М. Казака. Нанёс наўмысна адзін удар кулаком у вобласць галавы, а таксама адзін удар у вобласць патылічнай часткі галавы, пасля чаго схапіў за форменную куртку, тым самым пашкодзіўшы яе. Усё гэта Віктар К. зрабіў для таго, каб перашкодзіць законнай дзейнасці міліцыянера, які знаходзіўся пры выкананні службовых абавязкаў па ахове грамадскага парадку і ажыццяўляў адміністрацыйны працэс у дачыненні да яго.

Наехаў на жанчыну і нанес ёй цяжкія пашкоджанні

6 сакавіка была ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 КК Рэспублікі Беларусь у дачыненні да Уладзіміра З., 1982 года нараджэння. 6 лютага ў 07.57, рухаючыся на асабістым аўтамабілі, ён не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго здзейсніў наезд на жанчыну. Медыкі дыягнаставалі ў яе закрыты асколачны пералом левай плечавой косці, які адносіцца да катэгорыі цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Набыў у Любашава псіхатропы?

Ганцавіцкім РАСК у парадку паскоранай вытворчасці ўзбуджана крымінальная справа па арт. 328 ч.1 КК Рэспублікі Беларусь у дачыненні да Сяргея М., 1993 года нараджэння, які 31 студзеня 2014 года каля 20.30, знаходзячыся на чыгуначным прыпыначным пункце ў вёсцы Любашава, незаконна не для мэты збыту, а для асабістага спажывання, набыў у нідзе не працуючага жыхара Любашава Мікалая Ч., 1988 года нараджэння, высушанае здробненае рэчыва расліннага паходжання, карычнева-зялёнага колеру, у складзе якога выяўлены аналаг асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва. Рэчыва канфіскавалі ў прыёмным пакоі райбальніцы пры правядзенні медыцынскага агляду Сяргея М.

 МІЛІЦЫЯ

Скралі банкаўскую картку з грашыма

У мінулы панядзелак да міліцыянераў звярнуўся жыхар райцэнтра Васіль Б. У мужчыны нехта скраў банкаўскую картку і зняў з рахунку 4 мільёны рублёў. Праверку па гэтай справе праводзіць РАУС.

Непаўналетні кіраваў матацыклам

Шостага сакавіка непаўналетні жыхар Дзяніскавіч Яўген Г. вырашыў пракаціцца па вёсцы на матацыкле, зразумела, не маючы правоў на кіраванне транспартным сродкам. З маладым любіцелем паездзіць “з ветрыкам” разбяруцца міліцыянеры.

СВЯТЛАФОР ДАІ

За кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення затрыманы: ганцаўчанін Анатоль Сяргеевіч Дзічка, 1977 года нараджэння, працуе ў ПКУП «Маналіт» маляром, ён кіраваў аўтамашынай «Сеат Таледа», Юрый Васільевіч Ільюкевіч, 1972 года нараджэння, жыхар райцэнтра, вадзіцель УП «Ганцавіцкая ПМС». У стане алкагольнага ап’янення кіраваў скутэрам «Самурай».

Аксана МІНІНА.

Трагедыя ў Пярэвалаках і іншыя здарэнні

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях