Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ала Хваль:“Кахаць і паважаць нас трэба не толькі ў святы”

З дырэктарам цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В. Ф. Праскурава Алай Хваль, да якой прыйшла на інтэрв’ю, мы знаёмы даволі даўно. Але ніводнага разу не прыходзілася бачыць яе без настрою, без усмешкі, яна заўсёды цудоўна выглядае, трымае сябе ў добрай форме і ветлівая з людзьмі. Напярэдадні свята ўсіх жанчын мы пагаварылі з ёй аб сапраўдных жаночых якасцях, мацярынстве, любімых падарунках на 8 Сакавіка і, канешне, аб мужчынах.

Ала Хваль:“Кахаць і паважаць нас трэба не толькі ў святы”

  
  

— Усім вядома, што рысы характару мы пераймаем у сваіх бацькоў. Якія якасці вашай маці вы хацелі б пераняць альбо перанялі ўжо?

— Пачну з таго, што я нарадзілася ў вёсцы Востраў. Мабыць, як і многія сельскія дзяўчынкі, я прывыкла бачыць сваю матулю, Лідзію Міхайлаўну Міхлюк, пастаянна за працай. Таму першая і самая важная рыса, якую я вельмі паважаю і цаню, — гэта, канешне, працавітасць. Каля нашага дома ў вёсцы заўсёды быў велічэзны агарод, асноўны абавязак па доглядзе за якім клаўся на плечы матулі. Мала таго, што яе роўныя, дагледжаныя градкі радавалі вока кожнага зайшоўшага да нас на двор, дык яшчэ яна паспявала пасадзіць каля хаты найпрыгажэйшыя кветкі.

— Што вабіла маленькую Алу ў дзяцінстве: лялькі ці гульні ў казакі-разбойнікі? Кім вы хацелі стаць?

— Цікавасць маленькай Алы да цацак хутка прайшла (усміхаецца. — Заўвага аўтара). Канешне, я гуляла з лялькамі, будавала для іх домікі, але гэта было ў зусім раннім узросце. Потым мне было больш цікава палазіць па дрэвах, па будоўлях, схадзіць з сябрамі на рэчку, пабегаць па стадыёне. Дамоў маці, памятаю, даклікацца не магла — вуліца вельмі вабіла.

Што датычыцца мар аб будучай прафесіі, то, мабыць, як і большасць дзяўчынак, спачатку я хацела стаць артысткай, потым дзіцячым доктарам, настаўніцай.

— А ў выніку сталі бібліятэкарам. Хто падштурхнуў да выбару гэтай прафесіі?

— Родны брат маёй маці — вядомы паэт Міхась Рудкоўскі. Яны з матуляй і прывілі мне любоў да кнігі.

А да выбару прафесіі мяне ніхто не падштурхоўваў, мне яна вельмі падабалася. Таму пасля школы я пайшла працаваць у Востраўскую бібліятэку, потым паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў на завочнае аддзяленне. І з упэўненасцю магу сказаць, што ніводнага разу не пашкадавала аб зробленым выбары.

— Як пазнаёміліся з будучым мужам? Чым, на вашу думку, спадабаліся яму і чым зачапіў ён вас?

— Пазнаёміліся на танцах, мне тады 17 гадоў было. Па яго словах, у першую чаргу ён звярнуў увагу на мой голас, на маю мову.

Мяне ж падкупіла яго надзейнасць: сказаў — зрабіў. Памятаю, калі мы толькі пачалі сустракацца, я працавала ў Нацкай бібліятэцы. Вядома ж, ніякіх мабільнікаў тады не было, таму аб спатканні дамаўляліся за некалькі дзён. Дык вось, ці ідзе дождж, ці мяце сцюжа на дварэ, ці снег лепіць у вочы — ён заўсёды своечасова да мяне прыязджаў.

— У колькі гадоў вы сталі маці? Што пасля нараджэння сына, па вашых адчуваннях, у вас змянілася?

— Сына Алежку я нара-дзіла ў 22 гады. Перамены  адбыліся кардынальныя. З дзяўчыны я ператварылася ў жанчыну, у маці. Мне здаецца, мацярынства зрабіла мяне больш добрай, спагадлівай, у мяне вырасла пачуццё адказнасці за сваю сям’ю, я стала адчуваць сябе сапраўднай гаспадыняй.

— Назавіце якасці, якія вы цэніце ў мужчынах. І чаго не хапае ў іх зараз?

— Самая важная рыса ў мужчыне асабіста для мяне — гэта надзейнасць. Сапраўдны мужчына ніколі не падвядзе. Таксама ў ім павінна быць дабрата, без яе ў наш час нікуды. Лічу, што мужчына — не мужчына, калі ён не паважае іншых людзей, калі абражае жанчын. Важная рыса — уменне зарабляць грошы. Мужчына цікавы тады, калі захоплены сваёй справай, калі ён нясе адказнасць за сваю сям’ю. Пачуццё гумару таксама важна.

На маю думку, сучасным мужчынам не хапае галантнасці, некаторыя з прадстаўнікоў моцнага полу не заўсёды з павагай адносяцца да нас, жанчын. Не падабаюцца мне мужчыны, якія брыдкасловяць, злоўжываюць спіртным, тыя, што кураць.

— Як плануеце святкаваць 8 Сакавіка? І што пажадаеце жанчынам?

— З самай раніцы мяне, як заўсёды, павіншуюць муж і сын, падораць кветкі і падарунак. Я ніколі не ведаю, што яны плануюць мне паднесці, гэта заўсёды сюрпрыз. Мы сядзем за святочны стол, а потым абавязкова паедзем у вёску віншаваць матуль і бабуль.

У першую чаргу пажадаю ўсім жанчынам моцнага здароўя. Няхай у сем’ях будзе лад і спакой. Жадаю, каб кожную з нас моцна кахалі і паважалі, і не толькі ў святы, а кожны дзень.

Аксана МІНІНА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях