І лаза цану мае
Палессе на лясы багата. Чалавек ставіўся да іх заўсёды прагматычна, хоць не ўсе пароды дрэў карысталіся аднолькавай запатрабаванасцю. Самым любімым быў дуб, добра ставіліся да сасны, бярозы, дрэў, якія з’яўляліся выдатным будаўнічым матэрыялам. І попыт на іх заўсёды быў вялікі. Але жыццё ўносіць свае карэктывы.
Асіна выкарыстоўваецца для запалак, ідзе на дошкі для лазні, а з алешыны вырабляюць прыгожую мэблю. Хоць некалі гэтыя дрэвы не былі ў цане. Але размова ў нас пойдзе найперш пра лазу, без якой не мог абысціся ніводзін гаспадар. А сёння да гэтага хмызняку насельніцтва не праяўляе асаблівай цікавасці.
У Польшчы пры аўтамагістралях даводзілася бачыць сцірты нарыхтаванай лазы. Часам яны ўздымаліся над дамамі, а перад іх фасадамі стаяла плеценая з лазы мэбля. Кожны мог збочыць, палюбавацца вырабамі ці купіць нешта.
А ў Закарпацці ёсць сяло Іза (за 5 км ад г. Хуст), дзе пляценне з лазы пастаўлена на паток. Гэтым промыслам займаюцца сем’ямі і плятуць самыя неверагодныя рэчы: капелюшы, абутак, цацкі для дзяцей, мэблю…
На вялікі жаль, пляценне з лазы ў нас знаходзіцца ў заняпадзе. Праўда, у в. Морач, што ў Клецкім раёне, некалькі гадоў таму давялося ўбачыць сучасныя вырабы з лазы. І не якія там кошыкі ці падносы, а крэслы і сталы. Для дачы — шыкоўная мэбля, але майстар паскардзіўся, што існуе праблема са збытам. Хоць адно крэсла можна было б купіць за 100 долараў. На мой погляд, нядорага, бо рэч прыгожая, ды і працы над тым крэслам шмат.
А ці ёсць перспектыва для гэтага промыслу ў нашым раёне? Магчыма, знайшліся б здольныя людзі, і справа пайшла б.
Ганцавіцкі лясгас, акрамя сваёй асноўнай дзейнасці — нарыхтоўкі драўніны, займаецца зборам бярозавага соку, ягад, вырабам венікаў… Вось і падумалася, а можа і да лазы з ракітай у лясгасе праявяць цікавасць?
Звярнуўся да галоўнага інжынера лясгаса Іосіфа Буцько.
— Іосіф Станіслававіч, на Ганцаўшчыне лаза не перавялася?
— У нашым раёне яе столькі, што больш нідзе няма. Расце хутка і ўсюды.
— І што, нікому ўжо лаза не патрэбна? А чаму б у вашым лясгасе не знайсці ёй прымяненне? З лазы можна плесці выдатныя рэчы.
— У год мы нарыхтоўваем больш за 127 тысяч кубаметраў драўніны, і гэта толькі ў межах галоўнага выкарыстання. Пры такім раскладзе займацца яшчэ лазой не выпадае — гэта кропля ў моры. Хоць некалі з яе плялі кашы ў вазы, каробкі, апляталі бутлі, даводзілася бачыць калыскі з лазы… Шмат дзе нашы дзяды і бацькі яе выкарыстоўвалі.
— Сыравіна выдатная, вырабы цешаць вока і гігіенічныя, а цікавасці няма.
— На маю думку, гэтым промыслам павінен зацікавіцца прыватнік. Пляценне з лазы таксама патрабуе майстэрства, бо нават сплесці звычайны кошык, каб ім можна было палюбавацца, не так проста, як здаецца. Перад прадпрыемствам стаяць маштабныя задачы, а прыватнік усю ўвагу можа сканцэнтраваць на лазе.
— Сёння той, хто жыве заможна, купляе дарагую мэблю з дубу. А якая сітуацыя з гэтай пародай?
— У год лясгас нарыхтоўвае 2,4 тысячы кубоў дуба, ад агульнай колькасці ў 127 тысяч кубоў — гэта невялікі працэнт. Але ж дуб не лаза — самі разумееце. Патрэбна многа часу, каб гэтае дрэва паднялося, і пры высечцы лесу маладыя дубкі застаюцца, да іх — асаблівая ўвага.
У магазінах выбраць мэблю з дубу можна. Напрыклад, стол з яго каштуе каля 8 млн. рублёў. А вось з лазы нічога няма. Хоць, напэўна, такая мэбля карысталася б попытам.
У тых, хто шчыруе на дачы з матыкай, няма часу, каб сядзець у лазовым крэсле, а нехта з дастаткам, наадварот, з асалодай правядзе вольны час у ім. Але гэта толькі меркаванне. Рэалізацыя прадукцыі павінна быць не разавай, ад выпадку да выпадку. Заняпад многіх народных промыслаў звязаны з адсутнасцю рынкаў збыту. Майстар павінен ад зробленага мець прыбытак, а на адным энтузіязме сёння доўга не пратрымаешся.
У тэхналагічным плане вытворчасць вырабаў з лазы не вельмі ўжо і складаная, але патрабуе майстэрства і спрыту. У прынцыпе, гэта не такая ўжо і мудрагелістая справа. І ўлічваючы, што сыравіна дармавая і не ў абмежаванай колькасці, то ёсць рэальная магчымасць адкрыць сваю майстэрню ці нават цэх.
Безумоўна, рызыка існуе, але яна заўсёды побач з прадпрымальнікам.
Уладзіслаў Снітка.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Пантеон чтимых антигероев Березинского района
Подробнее Удивительная мы нация, беларусы. Чтим приходней из соседних государств, а своих палачей. Чтим собственных коллаборационистов, подонков и мракобесов, охаивая при этом настоящих национальных героев.


