Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Для тых, хто каваў Перамогу

Стала вядома, што ў нашай краіне ў сувязі са святкаваннем 70-й гадавіны вызвалення яе ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны будзе аказана матэрыяльная дапамога. Больш падрабязную інфармацыю дае чытачам “СП” начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля КЛЯВЕЦ:

 — Кіраўніком дзяржавы 29 студзеня гэтага года падпісаны адпаведны Указ № 54 “Аб аказанні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі”. Аднаразовую матэрыяльную дапамогу ў суме 10 мільёнаў рублёў атрымаюць героі Савецкага Саюза, асобы, узнагароджаныя ордэнамі Славы трох ступеняў, героі Сацыялістычнай Працы, удастоеныя гэтага звання за заслугі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Матэрыяльная дапамога ў памеры 8 мільёнаў рублёў будзе аказана інвалідам, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, асобам, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943 — 1945 гадах.

Дапамогу ў суме 3,5 мільёна рублёў атрымаюць асобы, узнагароджаныя ордэнамі і медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны; асобы, якія працавалі на аб’ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўніцтве абаронных збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб’ектаў у межах тылавых граніц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгуначных і аўтамабільных дарог. Такая ж дапамога будзе аказана членам экіпажаў суднаў транспартнага флоту, інтэгрыраваных у пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў партах іншых дзяржаў. Яе атрымаюць асобы, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах, арганізацыях г. Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года і ўзнагароджаныя медалём “За абарону Ленінграда” і нагрудным знакам “Жыхару блакаднага Ленінграда”.

Матэрыяльная дапамога ў памеры 3,5 мільёна рублёў будзе таксама аказана:

— членам сем’яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі (памерлі) у гады Вялікай Айчыннай вайны (бацькам, жонцы, мужу, якія не ўступілі ў новы шлюб, дзецям (у тым ліку ўсыноўленым) і іншым утрыманцам загінуўшага (памерлага), атрымліваючым пенсію з выпадку страты карміцеля;

— інвалідам з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў; былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, якім устаноўлена павышэнне пенсіі па ўказанай падставе ў адпаведнасці з заканадаўствам.

У нашым раёне Указ № 54 “Аб аказанні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі” закране на сённяшні дзень 68 чалавек, сярод якіх 28 інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Выплата дапамогі будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў перыяд з 1 чэрвеня па 1 ліпеня гэтага года. 

 

Для тых, хто каваў Перамогу

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях