А 25-ГОДДЗЯ ВЫВАДУ САВЕЦКІХ ВОЙСКАЎ З АФГАНІСТАНА. “Мы выконвалі свой абавязак”
У прыгожым, зацішным і зручным месцы стаіць у Раздзялавічах дом воіна-інтэрнацыяналіста Анатолія Рабцэвіча. Зручным, бо побач — школа, дзе працуе настаўніцай пачатковых класаў яго жонка Вольга Барысаўна і дзе вучыцца малодшанькі сынок — пяцікласнік Андрэйка. Сюды ж бегаў на заняткі і старэйшы сын Рабцэвічаў — Юра, цяпер студэнт-трэцякурснік Брэсцкага тэхналагічнага ўніверсітэта, будучы інжынер-будаўнік. У зацішным і прыгожым месцы, бо стаіць крыху воддаль ад гаманлівай цэнтральнай вясковай вуліцы, тут ціха і спакойна. А перад цагляным домам з высокім ганкам — прасторнае поле, і вачам адкрываюцца маляўнічыя вясковыя краявіды. І нішто не перашкаджае іскрыстаму сонцу паглядаць у прасторныя вокны прыгожага дома Рабцэвічаў.
Сядзім з Анатоліем у чысценькім, утульным пакоі, асветленым лагоднымі промнямі і прыгожай, адкрытай усмешкай самога гаспадара дома. На дварэ — месяц люты. Яго першая дзесяцідзёнка — нібыта сакавіцкая пара: яркія сонечныя промні амаль растапілі снег на вясковых дарогах, сагналі яго з дахаў дамоў і весела пазіраюць у вочы прахожых. У паветры шчымліва пахне хуткай вясной. І як бы не здавалася зіма, якімі б свавольствамі не здзіўляла яшчэ людзей, на змену ёй, белавокай, прыйдзе звонкагалосая вясна, за ёю наступіць духмянае лета, а там і барвістая восень махне сваім залацістым крылом. Вось такі ён, няўмольны кругаварот прыроды, асабліва яркі і, як мне здаецца, найперш заўважны і прыкметны менавіта ў сельскай мясцовасці, што сцвярджаюць і гэтыя цёплыя настойлівыя промні, што пазіраюць у пакой.
Такі ж хуткаплынны і сам час. Люты — месяц асаблівы для Анатолія. Гэта месяц вываду савецкіх войскаў з Афганістана. У паўсядзённых клопатах ён і не згледзеў, як праляцела дваццаць пяць гадоў з той пары, калі ён, воін-інтэрнацыяналіст, нібы на крылах ляцеў у сваю родную вёску Раздзялавічы, да любых і дарагіх бацькоў.
У далёкай краіне малады салдат цярпліва і па-мужчынску стрымана чакаў гэтай сустрэчы. А ў думках марыў, каб хоць адным вокам з вышыні птушынага палёту зірнуць на родную вёску, на дарагую сэрцу бацькоўскую хату, пабачыць на падворку клапатлівую матулю і руплівага бацьку. Шкадуючы іх, аберагаючы іх спакой, ён не прызнаваўся ў сваіх пісьмах, што знаходзіцца ў Афганістане, што прымае ўдзел у баявых дзеяннях. Але хіба падманеш мацярынскае сэрца? Соф’я Міхайлаўна адчувала, што сын утойвае шчырую праўду. Яшчэ больш затрывожылася, калі на сельскі Савет прыйшлі першыя сынавы ўзнагароды. І яе думкі-маланкі, думкі-абярэгі яшчэ хутчэй імчалі да яго, у яе шчырых малітвах да Усявышняга была святая матуліна просьба: толькі б абмінула ліхая бяда яе сыночка, толькі б вярнуўся ён дамоў. “І хай бы дзеці ўсіх жанок засталіся жывымі”, — бесперастанку трапятліва выстуквала-прасіла чулае, спагадлівае сэрца Соф’і Міхайлаўны, матулі шасцярых дзяцей — пяці сыноў і дачушкі.
Усе пяцёра хлопцаў Рабцэвічаў адслужылі ў арміі, усім пяцярым бацькі зрабілі провады. У той год, калі пайшоў у армію Толя, ужо год служыў іх сын Віктар. І за яго балела матуліна душа. На шчасце, усе воіны-афганцы Хатыніцкага сельсавета вярнуліся дамоў жывымі.
Уяўляю, якой радаснай была сустрэча Анатолія з бацькамі, а іх — з сынам! Як ніхто іншы, яны ведаюць цану міру і кожнаму пражытаму і перажытаму дню. А таму і даражаць імі, напаўняюць іх добрымі справамі. Яшчэ званчэйшымі сталі народныя песні ў выкананні Толінай матулі-прыгажуні, знакамітай удзельніцы вядомага на Ганцаўшчыне і за яе межамі гурта “Завіца” Соф’і Рабцэвіч, захавальніцы даўніх звычаяў і абрадаў, жанчыны гасціннай, добразычлівай, прыветлівай. Яшчэ мілейшай і прыгажэйшай стала для яе сына — воіна-афганца Анатолія Рабцэвіча — яго родная вёска. Ці не таму ён без усялякіх ваганняў адмовіўся ад запрашэння працаваць на таможні ў Брэсце, якое атрымаў праз тыдзень пасля дэмабілізацыі.
“Прыкіпела душа да родных мясцін”, — проста і шчыра прызнаецца Анатолій. Таму і застаўся ён у роднай вёсцы, пайшоў працаваць трактарыстам. Спатрэбіліся веды, якія атрымаў пасля школы ў нашым прафліцэі. На розных работах шчыраваў гэты руплівы чалавек у мясцовай гаспадарцы: і араў, і сеяў, і касіў. Зараз працуе на пагрузчыку. Любіць сваю работу і выконвае яе гэтак жа сумленна і адказна, як і служыў у арміі.
Ва ўспамінах пра Афган, куды быў накіраваны 9 мая, у дзень, калі наша краіна адзначае свята Перамогі, Анатолій стрыманы і нешматслоўны. Ды і мне не хочацца вярэдзіць яго сэрца. І ўсё ж цікаўлюся яго думкай наконт таго, ці быў апраўданым увод нашых войскаў у гэтую краіну? І ці страшна было ім, васямнаццацігадовым юнакам, там, на вайне, у чужой краіне? “Толькі бяздумны, мабыць, не баіцца, — шчыра гаворыць мужчына. — Наконт уводу войскаў… На гэта пытанне хай лепш адказваюць палітыкі, — далікатна гаворыць мой субяседнік. — А мы выконвалі сваю работу, свой воінскі абавязак і, думаю, выканалі яго дастойна”. Пра гэта ярчэй за словы гавораць узнагароды Анатолія Рабцэвіча — медалі “За баявыя заслугі”, “За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы”, “Ад удзячнага афганскага народа”, да якіх далучыліся юбілейныя медалі… Думаю, пра гэта сведчыць яшчэ і той іскрысты іней, што так рана лёг на смаляныя валасы гэтага прыгожага мужчыны з такой адметнай, лагоднай і прывабнай, як у яго матулі, усмешкай. Іней, які гэты сціплы чалавек апраўдвае спадчынным фактарам…
Анатолій шануе кожную хвіліну спакойнага мірнага жыцця. Разумна распараджаецца вольным часам: любіць хадзіць па грыбы, ягады, вабяць яго паляўнічыя сцежкі, пачаў займацца пчалярствам. Ён, як і ўсе яго браты і сястра, якія таксама аселі ў роднай вёсцы і жывуць паміж сабой дружна, клапоціцца пра сваіх бацькоў. На дзень нашай сустрэчы матуля Анатолія была ў бальніцы, сын з радасцю гаварыў, што яна папраўляецца. Адчуваю, удзячныя дзеці ў Соф’і Міхайлаўны і Міхаіла Фёдаравіча Рабцэвічаў. І цікаўлюся ў Анатолія, якімі б хацеў бачыць сваіх сыноў ён. “У жыцці не багацце, не высокія пасады важныя, — крыху памаўчаўшы, кажа бацька. — У першую чаргу хачу, каб яны былі людзьмі. Каб працягвалі руку дапамогі тым, хто мае ў ёй патрэбу”. Просты адказ гэтага вясковага чалавека, але якая высокая ў ім мараль.
Не ўдалося мне пабачыцца ў той дзень са старэйшым сынам Рабцэвічаў (ён на занятках у Брэсце) і пазнаёміцца з жонкай Анатолія, але ад мясцовых людзей ведаю, што яна такая ж добрая, мудрая, чалавечная, як і яе разважлівы надзейны спадарожнік жыцця з чыстай, чулай, тонкай душой.
…Яснае сонца павярнула на захад. Нехаця пакідаю ўтульны дом, дзе жыве харошая вясковая сям’я. Дом, які так моцна любіць яго гаспадар. Дом, які першым “адкрывае” вуліцу з такой сімвалічнай для Анатолія назвай — Перамогі. Дом, якому ад шчырага сэрца жадаю святла, дабра, міру, шчасця і я.
Марыя ШЧАЎКУН,
в. Раздзялавічы.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Наши фонтаны.
Подробнее Фонтаны — это всегда здорово! Фонтаны — это всегда красиво! Фонтаны — это всегда изысканно и роскошно! Короче: даешь фонтаны — много и разных!


