Калі прачуць мужчыны
На публікацыю “Прыроды вялікая сіла” (№ 6 “СП” за 25 студзеня 2014 г.) адгукнулася наша чытачка, якая паведаміла аб праблеме свайго мужа. Яму ўжо за семдзесят, і ўсё б было добра, каб не прастатыт. Маўляў, дактары выпісваюць дарагія лякарствы і пакуль ён іх п’е, то лягчэй, а як перастае, то ўсё па-ранейшаму. Жанчына пытаецца: “А ці ёсць народныя сродкі ад гэтай хваробы? Некалі ж неяк лячыліся”.
Мне ўжо даводзілася на гэтую тэму пісаць, сустракацца з урачамі і апытваць мужчын, якіх “прыціснула”.
У дзяцінстве пусціць струмень вышэй плоту сярод хлапчукоў было звычайнай з’явай, а пад старасць не да рэкордаў, хаця б абутак не абмачыць. Праблемы з мочаспусканнем могуць пачацца і ў сорак гадоў, а калі пад 70 гадоў, то яны ёсць ужо ў многіх мужчын.
— А гэта пакаранне за бурнае палавое жыццё ў маладосці, — растлумачыў знаёмы хірург, якому давялося правесці шмат аперацый на адэному прастаты.
Можа ў гэтым і ёсць нейкае рацыянальнае зерне. Але давялося сустракаць і тых, хто быў адданы толькі сваёй жонцы, а пакутуюць не меней за тых, хто “не прапускаў ніводнай спадніцы”.
Самая пашыраная рэкамендацыя пры прастатыце — гэта масаж прастаты. А для гэтага неабходна часцей займацца сексам. А калі мужчыне далёка за семдзесят, то які ўжо там масаж.
Аб праблемах, звязаных з гэтым захворваннем, расказаў урач-хірург Ганцавіцкай райбальніцы Сяргей Падгайскі.
— Сяргей Віктаравіч, некалькі слоў наконт прастатыту і адэномы прастаты. Ці многа хворых у нашым раёне?
— Хапае, але не ўсе, каму патрэбна дапамога, звяртаюцца да ўрачоў. Такі менталітэт. Ужо калі моцна прыцісне і хвароба запушчаная, тады запісваюцца на прыём.
А праблемы ў мужчын могуць узнікнуць у 40 гадоў, а ў 50 кожны другі ўжо зведаў, што такое прастатыт: боль у нізе жывата, праблемы з мочаспусканнем, ноччу прыходзіцца часта ўставаць, патэнцыя зніжаецца… Напачатку даводзіцца мець справу з вострым прастатытам, а затым на фоне вострага можа ўзнікнуць і хранічны.
А вось адэнома прастаты — захворванне больш сур’ёзнае. Дабраякасная пухліна залозы патрабуе асаблівай увагі, бо можа маскіраваць яшчэ і рак прастаты.
— Наколькі вялікая верагоднасць гэтага?
— Калі адэнома павялічана, неабходна дадатковае абследаванне, каб паставіць канчатковы дыягназ. Назваць канкрэтную лічбу тут цяжка. На сто чалавек з дабраякаснай пухлінай можа прыпадаць 5 — 10 ці болей хворых са злаякаснай.
— Наколькі прастатыт ці адэнома прастаты паддаюцца лячэнню?
— З прастатытам прасцей, а вось з адэномай прастаты вялікія праблемы, якія часта вырашаюцца толькі хірургічным шляхам.
— Існуе думка, што секс дапамагае пры прастатыце. Вы згодны з такім меркаваннем?
— Безумоўна, пры сексе адбываецца прыліў крыві ў залозу, выдаляюцца шкодныя рэчывы, прастата ажывае… Але не трэба забываць, што ў мужчын з набліжэннем старасці затухае палавая актыўнасць і залозы губляюць свае функцыі.
— Атрымліваецца, што ў мужчын ёсць клімакс?
— А што ёсць сумненне? У прыродзе ўсё ўзважана.
— Сумна, але калі вы ўспомнілі прыроду, то можа яна здольна аблегчыць жыццё мужчынам? Ці верыце вы ў народныя сродкі лячэння?
— Я найперш веру ў даказальную медыцыну. Патрэбны факты, хоць ужыванне розных там настояў, вітамінаў па народных рэцэптах пры хранічным прастатыце можа быць карысным.
Узгадаю два народныя сродкі, якія, дарэчы, не выклікалі пярэчання ў Сяргея Падгайскага. Па яго словах, яны, па крайняй меры, шкоды не прынясуць.
Што датычыцца адэномы прастаты, то “у лячэнні гэтай хваробы першае і вядучае месца належыць грушы. Лекавымі якасцямі надзелена толькі тая груша, якая мае пах. Самыя гаючыя якасці — у дзікай грушы. З яе трэба прыгатаваць кампот. Лепш за ўсё заварыць дзічкі з вечара, каб яны настаяліся за ноч і піць назаўтра па 1/2 шклянкі 5 разоў на дзень”. Гэта вядомы ў мінулым народны сродак лячэння пры гэтай хваробе.
А наконт прастатыту, то “першая і абавязковая ўмова пазбаўлення ад гэтай хваробы — штодзённы прыём соку морквы, буракоў і агуркоў у аднолькавых суадносінах.
Патоўчанае насенне крапівы двухдомнай развесці ў белым вінаградным віне (сталовая лыжка на шклянку) і піць двойчы ў дзень па сталовай лыжцы праз 30 хвілін пасля яды.
Неабходна ў вялікай колькасці есці цыбулю: рэпчатую, зялёную, смажаную, у салаце…”
У такіх выпадках усе гэтыя сродкі за лепшае было б спачатку праверыць на сабе. Але я таксама ўпэўнены, што ніякай шкоды ад кампоту, соку і цыбулі не будзе.
Уладзіслаў Снітка.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Наши фонтаны.
Подробнее Фонтаны — это всегда здорово! Фонтаны — это всегда красиво! Фонтаны — это всегда изысканно и роскошно! Короче: даешь фонтаны — много и разных!


