“Карціны, напісаныя сэрцам”
Так называецца выстава жывапісу мастака з Івацэвіцкага раёна Анатолія Глушко, якая адкрылася ў нашым краязнаўчым музеі. Анатолій — інвалід першай групы прыкаваны да ложка. Ствараючы непаўторныя карціны, даказвае, што чалавек можа адолець любыя выпрабаванні лёсу. І выйсці пераможцам…
Анатолій Глушко нарадзіўся ў в. Магілёўцы Івацэвіцкага раёна. Бяда здарылася, калі юнаку было 17 гадоў: ён няўдала скочыў з берага ў ваду Шчары. У выніку — кампрэсійны пералом пазваночніка і поўная нерухомасць.
Анатолій не толькі выжыў, але і знайшоў у сабе сілы, каб ствараць цудоўныя карціны і з дапамогай іх несці людзям прыгажосць, дастаўляць ім радасць. Рукі гэтага чалавека амаль не рухаюцца. Ён піша жывапісныя карціны, трымаючы пэндзаль… зубамі. Ён нават прыстасаваўся і распрацаваў сваю тэхніку для пісьма. Спачатку Анатолій піша частку сваёй будучай работы, а калі перастае даставаць пэндзлем да палатна, яму пераварочваюць яго, і ён завяршае карціну “уверх нагамі”…
Дзякуючы сіле волі, духу, карпатлівасці, цярпенню, Анатолій стварыў карціны, якія неаднаразова выстаўляліся на розных выставах у Брэсце, Бярозе, Івацэвічах, у парламенце ў Мінску. Анатолій Глушко — член Сусветнай асацыяцыі мастакоў-інвалідаў, якія ствараюць свае творы мастацтва, трымаючы пэндзаль у назе ці ў зубах.
Анатолій, калі размова заходзіць пра яго карціны, сціпла і шчыра прызнаецца, што ніяк не ацэньвае іх. “Проста гэта стала маім жыццём, — кажа ён. — Вось як вы жывяце: працуеце, маеце сям’ю, гадуеце дзяцей, пішаце, гуляеце — так і я. Толькі ў вас у жыцці многа ўсяго, у мяне — толькі карціны. Мабыць, каб што-небудзь набыць, трэба нешта страціць. Я ведаю сёння цану самога жыцця. І рады, што магу жыць, што будзе яшчэ дзень і я намалюю нешта новае”.
Анатолій Глушко — чалавек, дастойны асаблівай павагі і пакланення, ён сапраўдны герой, а яго подзвігі — гэта створаныя ім карціны. Карціны, напісаныя сэрцам. Карціны, якія дапамагаюць дакрануцца да прыгожага, нясуць у сабе аптымізм і святло, прымушаюць гледача задумацца над сэнсам жыцця і аб сваім месцы ў ім.
Ведаючы пра лёс гэтага чалавека, хочацца сказаць усім здаровым і дужым, якім усё як бы надакучыла, тым, каму здаецца, што ім цяжка і дрэнна жыць: азірніцеся вакол, успомніце, што ёсць у свеце людзі, якім намнога цяжэй, чым вам, для якіх кожны пражыты дзень — ужо сапраўдны подзвіг. Але яны, нягледзячы на боль, немач, а часам людское непаразуменне і раўнадушша, ствараюць шэдэўры і імкнуцца да таго, каб навакольны свет і людзі ў ім былі дабрэйшымі, лепшымі, прыгажэйшымі. І перш за ўсё — душою…
Завітайце ў краязнаўчы музей на выставу карцін Анатолія Глушко, і вы адчуеце сапраўдную цану жыцця.
Наталля КУЛЕШ,
захавальнік фондаў раённага краязнаўчага музея.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Наши фонтаны.
Подробнее Фонтаны — это всегда здорово! Фонтаны — это всегда красиво! Фонтаны — это всегда изысканно и роскошно! Короче: даешь фонтаны — много и разных!


