Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Каўтун знік. Назаўсёды?

У мінулым каўтуны былі тыповай з’явай для Палесся. А сустракаліся не толькі ў нас, але і ў Польшчы і Украіне. Цікава, што аб гэтым захворванні ў іншых краінах Еўропы мала што ведалі і далі яму назву Plica polonica (складка  польская).

Калі валасы ў жанчыны пачыналі збівацца ў лямец, то іх немагчыма было расчасаць. З чым звязаны быў  той каўтун — ніхто не ведаў. Адны лічылі, што каўтун ахоўвае  чалавека ад хвароб і ліха, а другія, наадварот, верылі, што ўсё звязана з нячыстай сілай. Пры гэтым людзі былі ўпэўнены, што калі каўтун адрэзаць, то здароўю чалавека будзе  нанесена шкода і каўтун пяройдзе  ў цяжкую хваробу.

Вядомы вучоны і этнограф Аляксандр Сержпутоўскі  (нарадзіўся ў 1864 г.) сабраў шмат матэрыялаў пра Палессе, пабываў у вёсках Круговічы, Дзяніскавічы, Будча і Чудзін. Вучоны друкаваў  навуковыя працы, сярод іншых матэрыялаў ёсць нарыс “Каўтун”. Як бачым, і А. Сержпутоўскі ўдзяліў увагу “складцы польскай”.

Некалі з каўтуном да дактароў не звярталіся, бо патрэбна было ім  плаціць. Ды і дзе таго доктара знайсці? Бальніцу ў Ганцавічах на грошы Лігі Нацый пабудавалі ў 1923 г., але праз паўтара года перавялі ў Лунінец.

Лячыліся ў знахароў ды шаптух, тым больш, што верылі ў насланыя чары, нячыстую сілу.

Але былі і тыя, хто насіў каўтун і не спяшаўся ад яго пазбавіцца. У музеі медыцынскага факультэта Ягелонскага ўніверсітэта (Польшча) захоўваецца каўтун даўжынёй 1,5 метра.

Дактары доўгі час лічылі, што збіванне валасоў у лямец звязана найперш  з адсутнасцю гігіены, брудам валасоў,  што прыводзіць да запалення тлушчавых залоз на галаве.

Каўтун  бывае і ў коней. Вось стаяць  у канюшні 20 галоў, усе ў аднолькавых умовах, і толькі ў аднаго каўтун у хвасце ці грыве.

Напэўна, былі нейкія перадумовы, якія спрыялі  гэтаму захворванню.

Звярнуўся да галоўнага ўрача Баранавіцкага скурна-венерычнага дыспансера Аляксандра Шаблова. Установа абслугоўвае некалькі раёнаў, у тым ліку і Ганцавіцкі.

— Аляксандр Канстанцінавіч, каўтун ад нямытай галавы, нерасчэсаных валасоў?

— Гігіена ўплывае на здароўе чалавека, але з каўтуном не ўсё так адназначна. Нельга скідваць з рахунку харчаванне: недахоп нейкіх кампанентаў у  ім можа справакаваць хваробу, інфекцыі, псіхічныя расстройствы.

 Але чамусьці каўтун найперш быў распаўсюджаны ў палескім рэгіёне?

— Магчыма, гэта звязана яшчэ з прыродна-кліматычнымі ўмовамі.

— Лячэнне складанае?

Напачатку састрыгалі каўтун, а затым пачыналі лячыць скуру галавы.

— У народзе некалі лічылі, што калі каўтун састрыгчы ці няўмела лячыць, то чалавек можа цяжка захварэць. Быццам былі выпадкі слепаты  і праблем з псіхікай.

— Такіх наступстваў у нас не было, хаця псіхічныя расстройствы ў людзей з каўтуном назіраліся часта. Дарэчы, апошні раз  сутыкнуцца  з каўтуном давялося гадоў дваццаць таму. Можна лічыць, што гэтая хвароба адышла ў мінулае.

— А якая сітуацыя з іншымі захворваннямі па вашым профілі ў Ганцавіцкім раёне?

— У параўнанні з іншымі раёнамі Ганцавіцкі даволі спакойны.

Многія хваробы былі звязаны з сацыяльна-эканамічным становішчам насельніцтва, яго бытам. У царскай Расіі, як і ў даваеннай Польшчы, палешукі жылі ў страшнай галечы, і нікому да гэтага  народа не было справы. Многія сем’і перабіваліся  толькі на хлебе, а саланіна  была  “зафарбоўкай” для ежы. Ва ўсялякім разе пра гэта сведчаць успаміны даследчыкаў Палесся.

Як бы сёння мы не ставіліся да Савецкай улады, але менавіта яна вырвала людзей з балот і спрадвечнай галечы. Змяніўся рацыён харчавання, і паступова адступілі сухоты, знік каўтун…

Сёння Палессе непазнавальна змянілася, і чалавек ужо не дрыжыць над кавалкам хлеба, а імкнецца да лепшага жыцця, што і трэба вітаць.

Уладзіслаў СНІТКА.

Каўтун знік. Назаўсёды?

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях