Рыба не мяса, але…
У рацыёне многіх народаў рыба з’яўляецца самым важным прадуктам. Любяць рыбу і ў нас, але яна не кожны дзень на нашым стале. Маю на ўвазе свежую рыбу.
Марской рыбы ў крамах хапае. Ёсць марожаная, салёная, вэнджаная, а пра кансервы я наогул маўчу. Што датычыць свежай рыбы, то купіць можна толькі прэснаводную. Яна бадай што самая даступная па цане.
У мінулую нядзелю на Цэнтральным і Аляксееўскім рынках у Баранавічах сваю прадукцыю прадаваў рыбгас “Лактышы”, і да аўтамашыны з карпам і амурам выстройваліся чэргі, бо цана, па нашым часе, была невысокай. Буйны карп “ішоў” па 24900 рублёў за кілаграм, а амур — па 26 тысяч. На Цэнтральным рынку побач з рыбгасам гандляваў карпам і карасём фермер, але каля яго аўтамашыны народ не тоўпіўся, бо цана карпа была значна вышэй — 29000 рублёў.
Пацікавіўся ў дырэктара рыбгаса “Лактышы” Івана Цыгана наконт кошту рыбы, бо мне падалося, што цана на яе даволі нізкая, ва ўсякім разе ў параўнанні з канкурэнтамі.
— Цана нармальная, бо калі падняць яе вышэй, можна адштурхнуць пакупніка. Вось і прыходзіцца манеўраваць коштам. Дарэчы, цана залежыць і ад памеру рыбы. Калі яе вага 251 — 400 грамаў, то кошт меншы, чым буйнога карпа.
— Але ж цану апускаць можна да пэўнай мяжы.
— Сапраўды так, усё трымаецца на разліку. На кілаграм рыбы неабходна патраціць прыкладна 3 кілаграмы камбікорму, які каштуе 3500 руб./кг. Вось і атрымліваецца, што корм складае 40 — 50 працэнтаў ад усіх затрат. Камбікорм купляем у Пінску і Пухавічах, а ў Баранавічах ён больш дарагі.
— А якая рэнтабельнасць?
— Пакуль што яна 3 працэнты, але ўсё “завязана” на цане. Падняць яе можна было б, але ж нам рыбу трэба прадаваць, а не любавацца ёю.
— Дзе рыбгас збывае сваю прадукцыю?
— Рэгіён у нас даволі вялікі. У асноўным гэта Мінск, Баранавічы, Навагрудак, Карэлічы, Клецк… У тыдзень прадаём прыкладна па 15 — 20 тон рыбы.
— А ці ёсць перспектывы? І якія ў вас планы?
— Добра было б павялічыць аб’ёмы і давесці іх да 1 тысячы тон рыбы ў год. Але ж многае тут залежыць ад цаны камбікорму. Калі яна павысіцца, то асабліва не разгонішся, ды і план аб’ёму не толькі ад нас залежыць.
— Здаралася бачыць, як пакупнікі стаяць каля рыбы і вагаюцца: не ведаюць, браць ім карп ці амур. Парайце.
— Няхай кожны пакаштуе і таго, і другога і тады будзе ведаць. Я толькі скажу, што амур харчуецца воднымі раслінамі і мяса ў яго, на мой погляд, больш далікатнае. Але ж, як ведаеце, на густ і…
Ад сябе скажу, што мая самая любімая страва — гэта карп фаршыраваны. Вось яго рэцэпт.
Вазьміце кілаграмовага карпа, ачысціце ад лускі, адрэжце галаву і, не разразаючы жывата, выпатрашыце. Затым тушку карпа трэба парэзаць на кавалкі памерам 6-7 см і нажом асцярожна зняць з іх скурку.
Галаву рыбіны (без вачэй і жабраў) і хвост трэба пакласці ў каструлю, апусціць туды скрылікі морквы, буракоў, дадаць соль і перац, заліць халоднай вадой і варыць.
Цяпер неабходна зрэзаць мяса карпа з касцей і прапусціць яго разам з цыбуляй і размочаным у малацэ пшанічным хлебам праз мясарубку. У фарш дадаць соль, молаты перац і сырое яйка. Гэтым фаршам запоўніць кольцы скуркі. Вось і гатовы порцыі, якія неабходна апусціць у каструлю з кіпячым адварам. Варыць 1,5 гадзіны, але пры гэтым каструля не павінна быць зачыненай.
Карпа рэкамендуецца астудзіць і падаваць на стол разам з хрэнам.
На 1 кг рыбы: 30 г пшанічнага хлеба, 1 яйка, 1 цыбуліна, 1 бурак, 2 морквы, 1 лаўровы ліст, чорны перац, соль.
Можна такім чынам нафаршыраваць і шчупака.
Дарэчы, фаршыраванне карпа — гэта мужчынская справа.
Уладзіслаў СНІТКА.
Фота аўтара.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Олимпийские игры в Токио переносятся на 2021 год. Это 4-й случай переноса за всю историю
Подробнее Олимпиада-2020 года в Токио откладывается на год. Президент МОК принял предложение премьер-министра Японии о перенесении даты летней Олимпиады из-за распространения заболеваемости коронавирусом.


