Новы старшыня
У СГВК “Любашава” на гэтым тыдні адбылася важная падзея: на агульным сходзе, які прайшоў 4 снежня, калектывам гаспадаркі быў абраны новы старшыня. Ім стаў выконваючы абавязкі старшыні сельгаскааператыва Сяргей Зяньковіч.
Новы старшыня да гэтага ўжо 6 гадоў адпрацаваў у гаспадарцы на пасадзе галоўнага інжынера. Таму добра ведае людзей і валодае сітуацыяй, якая склалася ў СГВК. Якраз аб становішчы сельгаскааператыва, недапрацоўках і ўпушчэннях, якія неабходна выпраўляць, каб дынамічна развівацца, шмат гаварылася на сходзе. У ім непасрэдны ўдзел прынялі: кіраўнік раёна Аляксандр Саланевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Дрозд, намеснік старшыні райвыканкама Юрый Лелес, старшыня Любашаўскага сельвыканкама Уладзімір Гардзей.
Вялася размова аб навядзенні парадку на фермах і аб працоўнай дысцыпліне, культуры земляробства і захоўванні тэхналагічнага працэсу пры вытворчасці малака. Узнімалася пытанне аб неабходнасці павелічэння аб’ёмаў вытворчасці, тым больш, што для гэтага ёсць усе ўмовы. Уведзеная ў эксплуатацыю першая чарга малочнатаварнай фермы ў вёсцы Сукач ужо зараз дае магчымасць працаваць над гэтым. І як бы цяжка не было, у наступным годзе гаспадарчым спосабам неабходна завяршыць будаўніцтва, што дазволіць істотна павялічыць пагалоўе дойных кароў.
Асаблівую ўвагу кіраўнік раёна акцэнтаваў на тым, што дапамога будзе аказвацца ўсім, хто добрасумленна працуе і мае вынік. А тут усё залежыць не толькі ад старшыні, але і спецыялістаў гаспадаркі, якія арганізоўваюць увесь вытворчы працэс. Пакуль да іх ёсць шмат прэтэнзій, асабліва ў жывёлагадоўлі. І падыходы ў рабоце трэба кардынальным чынам мяняць, бо аднаму старшыні не вырашыць усіх праблем. Толькі разам, агульнымі намаганнямі, магчыма змяніць сітуацыю. Таксама Аляксандр Паўлавіч заўважыў, што не варта думаць, што калі гаспадарка невялікая, то яе неўзабаве могуць далучыць да іншай сельгасарганізацыі. Даволі малады калектыў СГВК “Любашава” здольны на многае. І калі будзе перспектыва развіцця, то і пытанняў з недахопам зямлі не будзе — выдзеляць, галоўнае, каб работа была эфектыўная. Менавіта эфектыўнасць працы, а значыць, максімальная аддача пры мінімізацыі затрат, зараз на першым месцы.
Увогуле, работнікі СГВК з разуменнем аднесліся да крытыкі, а таксама аднагалосна прагаласавалі за абранне старшынёй Сяргея Зяньковіча. Ён выказаў словы ўдзячнасці за аказаны давер і, у сваю чаргу, запэўніў, што будзе прынцыпова падыходзіць да ўсіх вытворчых пытанняў і ў першую чаргу патрабаваць захоўвання працоўнай дысцыпліны і парадку.
Галоўнае, каб усе адносіліся да агульнай справы па-гаспадарску, бо канчатковы вынік залежыць ад кожнага, а значыць, фінансавы стан гаспадаркі і заработная плата работнікаў.
Сяргей Зяньковіч у свой час закончыў з сярэбраным медалём сярэднюю школу ў вёсцы Кукава, з чырвоным дыпломам — Ганцавіцкі прафесійны ліцэй сельгасвытворчасці і Беларускі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт. Пры выбары, куды паехаць працаваць, без ваганняў спыніўся на малой радзіме — Ганцаўшчыне. Акрамя работы, разам з жонкай, якая працуе выхавальнікам у Любашаўскім яслях-садзе, актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці. Ды і тры сыны, якіх яны выхоўваюць, прыносяць радасць у жыцці і надаюць сіл.
Што датычыцца работы, то перспектыву развіцця гаспадаркі Сяргей Аляксандравіч звязвае найперш з новай малочнатаварнай фермай у вёсцы Сукач. “Прааналізаваўшы фінансавы стан гаспадаркі, лічу, што нам неабходна нарошчваць аб’ёмы вытворчасці малака — асноўнай крыніцы даходу, — адзначае Сяргей Зяньковіч. — А для гэтага трэба павялічыць пагалоўе дойных кароў як мінімум да 500 галоў (зараз іх 394). Ужо цяпер вядзём адбор высокапрадукцыйнай жывёлы — ствараем племянное ядро. І, безумоўна, толькі з уводам у эксплуатацыю гаспадарчым спосабам другой чаргі новай малочнатаварнай фермы здолеем не толькі павысіць якасць і аб’ёмы прадукцыі, але і значна зменшыць затраты на яе вытворчасць”.
Новы старшыня строіць планы на будучыню, зыходзячы з рэальных магчымасцей, і ўпэўнены, што работнікам сельгаскааператыва пастаўленыя задачы па сіле. Пажадаем і мы ім плённай працы, поспехаў і дабрабыту.
Аляксей ГРУШЭВІЧ.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Олимпийские игры в Токио переносятся на 2021 год. Это 4-й случай переноса за всю историю
Подробнее Олимпиада-2020 года в Токио откладывается на год. Президент МОК принял предложение премьер-министра Японии о перенесении даты летней Олимпиады из-за распространения заболеваемости коронавирусом.


