Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Актывізацыя прафілактыкі злачынстваў

Каардынацыйная нарада па прадухіленні прычын, якія садзейнічаюць здзяйсненню злачынстваў і правапарушэнняў, прайшла пад старшынствам пракурора раёна Сяргея Насені на мінулым тыдні. Непасрэдны ўдзел у ёй кіраўніка раёна Аляксандра Саланевіча і першага намесніка пракурора Брэсцкай вобласці Сяргея Тураўца падкрэслівала важнасць абмяркоўваемай тэмы.

Пракурор раёна акрэсліў праблемныя моманты, якія негатыўна ўплываюць на крымінагенную сітуацыю на Ганцаўшчыне. Агульная колькасць злачынстваў па раёне сёлета ў параўнанні з мінулым годам крыху знізілася — са 140 да 125, але іх раскрыццё знаходзіцца на вельмі нізкім узроўні — 53 працэнты. У той жа час назіраюцца рост злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін і  тэндэнцыя павелічэння колькасці злачынстваў, здзейсненых раней судзімымі асобамі. Існуюць пытанні да работнікаў райаддзела ўнутраных спраў і па прафілактыцы незаконнага абароту наркотыкаў, іх ужывання і распаўсюджвання (з пачатку года зарэгістраваны толькі адзін факт такога злачынства). Між іншым, статыстыка вялікіх гарадоў сведчыць, што праблема наркотыкаў даволі актуальная, і калі так, то і на Ганцаўшчыне не можа быць усё ў парадку. Таму міліцыі варта актыўна працаваць у гэтым накірунку.

Адзначалася і недапрацоўка супрацоўнікаў ДАІ. Імі з пачатку года выяўлена звыш 4 тысяч правапарушэнняў. Здаецца, многа, але калі параўноўваць з іншымі рэгіёнамі, то на душу насельніцтва гэта самы нізкі паказчык па вобласці. Да таго ж ёсць пытанні па прафілактыцы п’янства за рулём. Сёлета ўжо 117 чалавек пазбаўлены вадзіцельскіх правоў за тое, што кіравалі аўтамабілямі на падпітку. Усяго ж на Ганцаўшчыне налічваецца звыш 330 чалавек, у адносінах да якіх дзейнічае забарона на кіраванне транспартнымі сродкамі за гэтае правапарушэнне. Але ці ўсе яны яе прытрымліваюцца? — таксама актуальнае пытанне.

Ёсць над чым падумаць і работнікам сельвыканкамаў, бо на тэрыторыі пяці сельсаветаў адзначаецца рост колькасці злачынстваў. Увогуле, як заўважыў старшыня райвыканкама Аляксандр Саланевіч, пэўныя пытанні па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў існуюць найперш з-за таго, што няма цеснага ўзаемадзеяння паміж зацікаўленымі службамі і грамадскасцю. Таксама варта разумець, што калі ты з’яўляешся прадстаўніком улады — участковым інспектарам, напрыклад, ці работнікам сельвыканкама, то павінен адрэагаваць на любое правапарушэнне і зрабіць заўвагу. Толькі агульнымі намаганнямі, пад уздзеяннем грамадства магчыма карэнным чынам змяніць сітуацыю.

Падчас нарады ўзнімалася пытанне і аб магчымасці арганізацыі ў раёне наркалагічнага аддзялення для адпаведнай катэгорыі грамадзян. Яны б праходзілі лячэнне і працавалі на карысць грамадства, што стала б наглядным прыкладам для астатніх аматараў “горкай” і парушальнікаў грамадскага парадку. Усё ж такі пераважная большасць правапарушэнняў і злачынстваў здзяйсняецца ў стане алкагольнага ап’янення, і менавіта  праблема злоўжывання спіртнымі напіткамі выходзіць на першы план. Прапанова аб стварэнні наркалагічнага аддзялення, якую ўнёс старшыня суда раёна Іван Мяшкевіч, будзе дэталёва разгледжана.

Аляксей ГРУШЭВІЧ. 

Актывізацыя прафілактыкі злачынстваў

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях