Наркатычны дурман
Вынікі апошняга дзяжурства добраахвотнай дружыны аховы правапарадку пры райвыканкаме, якое прайшло ў мінулую суботу, выклікаюць трывогу. Сярод затрыманых за парушэнне грамадскага парадку аказаліся як дарослыя, так і непаўналетнія, некаторыя з іх знаходзіліся ў стане наркатычнага ап’янення.
Першым, хто папаўся дружыннікам, стаў гараджанін Фёдар К., які не знайшоў нічога лепшага, як прымасціцца на дзіцячай пляцоўцы ў двары дома № 3-а па вуліцы Кастрычніцкай і распіваць там спіртное. На заўвагі паводзіў сябе агрэсіўна і нават выкліканаму нараду міліцыі прыйшлося прымяняць сілу, каб супакоіць буяна і даставіць яго ў райаддзел. Такое сустрэнеш не часта, бо большасць людзей на падпітку ўсё ж такі паводзіць сябе з дружыннікамі адэкватна і спакойна рэагуе на заўвагі. Але калі не разумее чалавек, што нельга піць спіртное ў грамадскіх месцах, дык адкажа за гэта ў адміністрацыйным парадку.
А вось навучэнец адной з устаноў адукацыі райцэнтра сапраўды шакіраваў членаў добраахвотнай дружыны. Па вуліцы Гагарына, насупраць гарадскога сквера, у пачатку 12-й гадзіны ночы ён збіраў на асфальце… грыбы. Калі да яго падышлі дружыннікі, малады чалавек кінуўся наўцёкі і, зрабіўшы круг, вярнуўся да іх. Спецыфічны пах алкаголю адсутнічаў, а пашыраныя зрэнкі і неадэкватныя паводзіны, яўныя прыкметы наркатычнага ап’янення, далі падставу даставіць хлопца для далейшага выяўлення абставін у РАУС.
Праз гадзіну ў поле зроку дружыннікаў трапіла і кампанія маладых людзей каля кафэ “Адпачынак”. Сярод іх аказалася двое навучэнцаў у стане алкагольнага ап’янення, што пацвердзілася на медыцынскім аглядзе. Алкатэстар паказаў у іх 1,2 і 1,4 праміле.
І на завяршэнні дзяжурства, прыкладна каля гадзіны ночы, дружыннікі спаткалі маладога мужчыну з прыкметамі наркатычнага ап’янення, які застыў пасярэдзіне праезнай часткі дарогі і проста глядзеў у адну кропку. Потым, як ён сам патлумачыў, яго не першы раз затрымліваюць па падазрэнні ва ўжыванні наркотыкаў.
Сам факт таго, што за некалькі гадзін дзяжурства дружыннікі затрымалі двух чалавек з прыкметамі наркатычнага ап’янення, сведчыць аб многім. Распаўсюджванне наркотыкаў — тых жа спайсаў (курыцельных сумесей з дабаўленнем моцных сінтэтычных наркотыкаў), становіцца сапраўднай праблемай, тым больш, што іх можна з лёгкасцю набыць на тэрыторыі суседніх краін — Украіны і Расіі. Каб трымаць сітуацыю ў раёне пад кантролем, неабходна прымаць жорсткія меры да аматараў “кайфу”. Інакш ужыванне наркатычных рэчываў, асабліва ў маладзёжным асяроддзі, можа прыняць катастрафічны абарот.
Крысціна СТРАЛЬЧЭНЯ,
спецыяліст
па справах моладзі
райвыканкама.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Сайт МВД: Не жалейте всю эту шушеру - это не белорусский народ, а только какая-то кучка смутьянов и мудаков
Подробнее У идеологов из МВД, видимо, совсем "крышу" снесло. На официальном сайте министерства в понедельник было размещено письмо, которое, как сообщается, пришло 17 июня на электронную почту управления


