Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Заробкі з мінімальнай падатковай нагрузкай

У Беларусі, як вядома, вызначаны віды рамесніцкай дзейнасці, якія могуць ажыццяўляць фізічныя асобы без афармлення індывідуальнага прадпрымальніцтва. Дастаткова толькі аплаціць падатак у памеры 1 базавай велічыні (130 тысяч рублёў) на 1 год.

На Ганцаўшчыне шмат таленавітых майстроў, якія займаюцца бондарствам, вышыўкай, кавальскай справай і г.д. Прадукцыю многіх з іх інакш, як мастацкімі творамі, і не назавеш. Але яшчэ неабходна знайсці на іх пакупнікоў, што не ў кожнага атрымліваецца.

Тым не менш, як адзначае начальнік аддзела падаткаабкладання фізічных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Ганцавіцкім раёне Валерый Лосік, на сённяшні дзень у нас афіцыйна ажыццяўляюць рамесніцкую дзейнасць 17 чалавек, якія знайшлі сваю нішу на рынку і маюць неблагі прыбытак.

“Майстрых, якія вырабляюць ручнікі, у нас вельмі шмат, і такі тавар цяжка прадаць, — расказвае Валерый Аляксандравіч. — Напрыклад, на Брэстчыне цяжка знайсці пакупнікоў, бо рынак перанасычаны, а праца працаёмкая. І ніхто за бясцэнак не пагадзіцца прадаваць той жа ручнік ці вышыванку. Але ў той жа час адна з ганцаўчанак сталага ўзросту, дарэчы, выдатная майстрыха, актыўна рэалізуе свае работы ў Віцебску і Гродне — там на такі тавар даволі добры попыт. Удала  ідуць справы і ў аднаго з вяскоўцаў, які з’яўляецца спецыялістам па дрэве, — яго альтанкі карыстаюцца павышаным попытам і ў нашым рэгіёне. Увогуле, як паказвае практыка, нават пляценне кошыкаў прыносіць неблагі прыбытак. Такім чынам, тут усё залежыць ад саміх людзей”.

Таксама Валерый Аляксандравіч адзначыў, што з мінімальнай падатковай нагрузкай для фізічных асоб на Ганцаўшчыне ажыццяўляюцца такія віды дзейнасці, як рамонт і пераробка трыкатажных вырабаў. Пры гэтым аплачваецца толькі збор у суме 180 тысяч рублёў у месяц, які працуеш, за паслугі рэпетытара — 135 тысяч рублёў. Але большасць ганцаўчан, а менавіта 29 чалавек, займаюцца аказаннем паслуг па вырошчванні сельскагаспадарчай прадукцыі, дзе збор складае ўсяго 55 тысяч рублёў у месяц.

Аляксей Грушэвіч.

Заробкі з мінімальнай падатковай нагрузкай

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях