Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ёсць хлеб — будзе і песня

У нядзелю, 17 лістапада, адзначылі сваё прафесійнае свята работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу краіны. З гэтай нагоды прайшоў урачысты сход і ў нашым райцэнтры, які сабраў у мінулую пятніцу ў гарадскім Доме культуры  больш за трыста прадстаўнікоў з розных сельгаскааператываў, прадпрыемстваў і арганізацый перапрацоўчай прамысловасці Ганцаўшчыны. Нячаста даводзіцца ім, працаўнікам палёў, ферм, цэхаў, збірацца разам: штодзённая неадкладная работа не дазваляе расслабляцца, у любую пару года дарагая не тое, што кожная гадзіна — хвіліна. Але мінулая  пятніца стала іх днём, светлым, урачыста-радасным, запамінальным. Яшчэ задоўга да пачатку святочнага мерапрыемства ля ГДК пачалі збірацца яны, яго жаданыя госці. Перад ганкам іх віталі звонкімі песнямі і заліхвацкімі пералівамі гармоніка ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці клубных устаноў раёна. Яны ведаюць цану хлебаробскай працы, не раз падбадзёрвалі вяскоўцаў добрай песняй і трапным жартам у час сяўбы, нарыхтоўкі кармоў, у жніво, выязджалі з канцэртамі ў поле і на фермы. І ў той дзень яны былі разам з імі. А ў фае клапатліва завіхаліся прадстаўнікі розных гаспадарак і прадпрыемстваў: афармлялі свае выставы, на якіх пачэснае месца адводзілі Яго Вялікасці Хлебу — найгалоўнейшаму гаспадару нашых сталоў і ў будні, і ў святы.

Прасторная зала ГДК пакрысе запаўняецца гасцямі. Мужчыны час ад часу папраўляюць гальштукі, такі нязвычны і зусім не паўсядзённы атрыбут свайго адзення, дастаюць люстэрачкі жанчыны… Бачу, як не знаходзяць без работы месца сваім спрацаваным рукам знаёмыя мне механізатары, як сціпла хаваюць загрубелыя, абветраныя далоні жанчыны-жывёлаводы… Якія ж яны ўсе прыгожыя! Прыгожыя і ў працы, і ў такой урачыстай абстаноўцы! І чым, як не цёплым кранальна-вершаваным радком, задушэўнай песняй ды высокім караваем не прывітаць іх? Што і робяць, адкрываючы свята, удзельнікі аматарскага аб’яднання “Талака”, фальклорныя гурты “Завіца” і “Хатовічы”. А на сцэну выносяцца на ручніках ажно адзінаццаць прыгожых караваяў, адзін з якіх падносіцца выконваючаму абавязкі старшыні райвыканкама Уладзіміру Давыдчыку. Астатнія дарункі з хлебных ніў прымаюць кіраўнікі гаспадарак.

Урачыста, хвалююча гучаць віншаванні, у кожным з якіх — прызнанне  і ўдзячнасць за нястомную, нялёгкую, але такую высакародную і патрэбную працу ўсім, хто звязаў свой лёс з сельскай гаспадаркай, хто вырошчвае хлеб і хто пячэ яго, хто падтрымлівае агеньчыкі цяпла і святла ў нашых прыгажунях-вёсках. Да працаўнікоў аграпрамысловага комплексу і перапрацоўчай прамысловасці Ганцаўшчыны цёпла і шчыра звяртаюцца выконваючы абавязкі старшыні райвыканкама Уладзімір Давыдчык, намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Лелес, генеральны дырэктар абласнога камунальнага ўнітарнага вытворча-гандлёвага прадпрыемства “Брэстаблаграсэрвіс” Уладзімір Махнач, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Дрозд, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Наталля Кандратовіч, начальнік аддзела па нарыхтоўцы сыравіны ААТ “Баранавіцкі малочны камбінат” Леанід Кусцінскі, першы сакратар райкама грамадскага аб’яднання “БРСМ” Аляксандр Занька…  Яны не толькі ад сэрца віншуюць, жадаюць, але і ўручаюць лепшым з лепшых ганаровыя граматы, дыпломы, падзячныя пісьмы, падарункі і, вядома ж, кветкі.

На сцэну адзін за адным падымаюцца пераможцы спаборніцтва з розных галін сельгасвытворчасці і перапрацоўчай прамысловасці. Паляводы і механізатары, жывёлаводы і спецыялісты ветэрынарнай службы, брыгадзіры і загадчыкі ферм, кіраўнікі і спецыялісты сельгаскааператываў, работнікі райаграсэрвісу, хлебазавода, КПД… Асобным з іх выпаў гонар па некалькі разоў выходзіць на сцэну, каб прыняць узнагароды…

На экране манітора мільгаюць кадры з мінулага нашых калгасаў, з будняў тых, хто прысвяціў сваё жыццё працы на зямлі-карміцельцы і жыцці ў вёсцы. І ажывалі твары ветэранаў аграпрамысловага комплексу Ганцаўшчыны, запрошаных на гэтае свята хлебаробаў. Бо з экрана на іх глядзела іх маладосць, іх незабыўныя будні, яны пабачылі сваіх былых калег. Падарункі і кветкі ветэранам працы  сталі прыемным дапаўненнем да гэтых шчымлівых кадраў.  На свята былі запрошаны таксама маладыя спецыялісты гаспадарак, якім працягваць высакародную справу старэйшага пакалення.

Даўнія шэфскія сувязі звязваюць сельгаскааператывы раёна з агульнаадукацыйнымі навучальнымі ўстановамі Ганцаўшчыны. Святочныя віншаванні ад імя вучнёўскіх і педагагічных калектываў, а таксама сувеніры дарылі ў той дзень сваім спонсарам кіраўнікі Кукаўскай, Ганцавіцкай, Малькавіцкай сярэдніх школ і СШ № 3 г. Ганцавічы.

Ёсць хлеб — будзе і песня. І ва ўнісон святочнай атмасферы яна гучала са сцэны ГДК на поўную моц. Ліліся лірычныя песні-падарункі і гарэзлівыя прыпеўкі  ў выкананні самадзейных артыстаў Ганцаўшчыны, звінелі кранальныя і такія непасрэдныя галасы выхаванцаў дашкольных устаноў, грацыёзна кружыліся ў танцах рабяты харэаграфічнай студыі дзіцячай школы мастацтваў. Упэўнена: былі сярод іх і кіраўнікоў гэтых калектываў нашчадкі хлебаробаў, іх унукі, праўнукі, інакш хіба ж выконваліся  б так шчыра ўсе канцэртныя нумары святочнай праграмы? І як было не аддзячыць рабятам за такое віншаванне прысмакамі?

І наўрад ці здагадваліся прысутныя ў зале, што іх чакае яшчэ адзін цудоўны сюрпрыз: павіншаваць хлебаробаў Ганцаўшчыны са святам прыехаў са сталіцы лаўрэат Гран-пры Міжнароднага фестывалю казацкай песні ў Маскве — ансамбль казацкай песні “Бацька Атаман”. Майстэрскае выкананне, цудоўны рэпертуар, добразычлівы, цёплы кантакт з гледачом пакарылі залу: бурнымі авацыямі быў сустрэты кожны нумар праграмы. Стоячы апладзіравалі ўдзельнікі мерапрыемства ансамблю казацкай песні “Бацька Атаман” і нашым землякам-артыстам, якія далучыліся на сцэне да сталічных гасцей, калі на яе вынеслі высокі прыгожы каравай — шчыры дарунак за сапраўднае свята душы, за сустрэчу з добрай песняй, якая заўсёды ішла побач з хлебам. А ім, свежым,  духмяным, ды яшчэ з рознымі прысмакамі, частавалі ўсіх, хто пакідаў гасцінны Дом культуры. Гэта быў яшчэ адзін сюрпрыз хлебаробам за іх працу ад арганізатараў свята.  

…Пражыты яшчэ адзін хлебаробскі год. Падведзены яго вынікі, атрыманы заслужаныя ўзнагароды за карпатлівую працу. Але не заканчваюцца  паўсядзённыя клопаты тых, хто звязаў свой лёс з вёскай, з сельскай гаспадаркай. Кожнага з іх чакае свая справа: палеткам патрэбен іх пастаянны клопат, статку на фермах — надзейны догляд, даверанай тэхніцы — беражлівыя адносіны, а ўвогуле ва ўсіх справах — мудрыя, прадбачлівыя рашэнні. Хай жа спорыцца ў вас работа, дарагія працаўнікі, літасцівым будзе надвор’е, поўным колас заўтрашняга дня.

Марыя ШЧАЎКУН.

Ёсць хлеб — будзе і песня

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях