Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Если предприятие не платит обязательные страховые взносы в фонд соцзащиты, то этот период не входит в стаж работников при начислении пенсии

Пенсіі, разнастайная дзяржаўная дапамога і аплата па лістках часовай непрацаздольнасці — усё гэта фінансуецца з фонду сацыяльнай абароны насельніцтва краіны, які папаўняецца за кошт працуючых. На сённяшні дзень памер абавязковага страхавога ўзносу залежыць ад сярэднямесячнай заработнай платы работніка і складае 36 працэнтаў ад яе, з іх 35 працэнтаў аплачвае прадпрыемства і 1 — утрымліваецца непасрэдна з самога работніка.

Як адзначае начальнік раённага аддзела абласнога ўпраўлення фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Алена Хілюціч, на Ганцаўшчыне даволі складаная сітуацыя з грашовымі паступленнямі ў фонд. На сённяшні дзень, напрыклад, пенсіі ў раёне выплачваюцца за кошт адлічэнняў мясцовых арганізацый, якія пакрываюць толькі 46 працэнтаў затрат, астатняя сума датуецца з іншых рэгіёнаў краіны. Больш таго, склалася такая сітуацыя, што на Ганцаўшчыне, па сутнасці, на аднаго працуючага прыходзіцца адзін пенсіянер, а значыць, рэгіён нават пры рэзкім росце сярэдняй заработнай платы не здольны за кошт уласных рэсурсаў забяспечыць у поўным аб’ёме ўсе сацыяльныя выплаты. Дарэчы, яшчэ раней такая сітуацыя склалася і ў Драгічынскім раёне.

Ганцаўшчына з’яўляецца сельскагаспадарчым краем, у якім адсутнічаюць буйныя прамысловыя прадпрыемствы, што, безумоўна, уплывае і на плацяжы ў фонд. Практычна палова ўсіх абавязковых страхавых узносаў раёна прыпадае на бюджэтнікаў і сельгасарганізацыі — адпаведна звыш 17 і 10 мільярдаў за 9 месяцаў гэтага года. Яшчэ амаль 9 мільярдаў за гэты перыяд  пералічылі камерцыйныя прадпрыемствы. Астатнія плацяжы прыходзяцца на іншыя прадпрыемствы рознай формы ўласнасці.

Калі ўсе дзяржаўныя арганізацыі і ўстановы ажыццяўляюць плацяжы своечасова і ў поўным аб’ёме, то некаторыя прыватнікі да гэтага пытання ставяцца несур’ёзна. Напрыклад, ТДА “КронаБуд” ужо мае запазычанасць па плацяжах у фонд у суме 610 мільёнаў рублёў. Дарэчы, у адпаведнасці з артыкулам 11.54 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь “Неплацёж ці няпоўны плацеж абавязковых страхавых узносаў і (ці) узносаў на прафесійнае пенсіённае страхаванне”, гэтае прадпрыемства за неплацяжы ў 4-м квартале 2012 года ўжо было аштрафавана на 91,8 мільёна рублёў — 20 працэнтаў ад налічанай сумы згаданых плацяжоў. І цяпер гісторыя паўтараецца. Таксама маюць запазычанасць перад фондам ТАА “ЛТЗЭколаг”, якое павінна 64,6 мільёна рублёў і фермерская гаспадарка “Сядзіба Ясянёва” — 21,8 мільёна рублёў. Пэўныя складанасці з плацяжамі маюць некаторыя сельгаскааператывы, у прыватнасці, СВК “Дубнякі”, “Агарэвічы”, “Хатынічы” і “Адраджэнне”, хаця тут размова ідзе аб затрымцы пералічэнняў. У той жа час варта адзначыць, што своечасова ўсе плацяжы пералічваюць такія гаспадаркі, як “Будча”, “Бярозавец” і “Цельшына”.

Увогуле, сёлета ўжо складзена 18 пратаколаў за нясвоечасовасць адлічэнняў абавязковых страхавых узносаў, і штрафныя санкцыі склалі амаль 100 мільёнаў рублёў. Прычым калі гэта датычыцца дзяржаўных прадпрыемстваў, то ў адпаведнасці з законам раённы аддзел фонду абавязаны інфармаваць аб гэтым пракуратуру раёна, якая потым і разбіраецца, хто вінаваты ў сітуацыі.

Тут яшчэ неабходна адзначыць, што калі прадпрыемства не плаціць у фонд пэўны перыяд, то гэты тэрмін не залічваецца ў стаж яго работнікаў пры налічэнні пенсіі. Так што своечасовыя плацяжы ў фонд — гэта клопат не толькі аб сённяшніх пенсіянерах, але і пра будучае сваіх работнікаў. У гэтым плане актуальнае пытанне выплаты заработнай платы “ў канвертах”. Такім чынам, прыватнікі пазбягаюць адлічэнняў у поўным аб’ёме ў фонд, а потым іх работнікі “пажынаюць плады” ў выглядзе нізкіх сацыяльных выплат і дапамог, а таксама малых пенсій.   

Існуе і праблема з грамадзянамі, якія працуюць за межамі краіны. Толькі два чалавекі з іх плацяць абавязковыя страхавыя ўзносы, астатнія не робяць гэтага і ў той жа час карыстаюцца сацыяльнымі дабротамі. Што датычыцца індывідуальных прадпрымальнікаў, то яны амаль усе робяць адлічэнні, зыходзячы з мінімальнай сярэдняй заработнай платы, а значыць, потым могуць разлічваць толькі на самую нізкую працоўную пенсію. Хаця ніхто не можа сказаць, як складзецца яго лёс у далейшым і з якім “багажом” прыйдзе да старасці.

Если предприятие не платит обязательные страховые взносы в фонд соцзащиты, то этот период не входит в стаж работников при начислении пенсии

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях