Аб выніках раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый, вытворчых падраздзяленняў і асобных катэгорый работнікаў у 2013 годзе
Разгледзеўшы вынікі раённага спаборніцтва, за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зернявых і зернебабовых культур, нарыхтоўцы травяных кармоў, на сяўбе сельскагаспадарчых культур і ў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, а таксама згодна з прапановай упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Улічваючы, што ўмовы спаборніцтва на ўборцы ўраджаю зернявых і зернебабовых культур сельскагаспадарчымі арганізацыямі не выкананы, прызавыя месцы сярод сельскагаспадарчых арганізацый не вызначаць.
2. Прызнаць пераможцамі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зернявых і зернебабовых культур:
2.1 сярод экіпажаў камбайнераў сельскагаспадарчых арганізацый з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій:
першае месца — экіпаж сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Агарэвічы” ў складзе Аляксандра Мікалаевіча Аляксейчыка і Сяргея Барысавіча Каўша, які намалаціў камбайнам “КС-1218” 970 тон зерня;
другое месца — экіпаж сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Дубнякі” ў складзе Яўгенія Канстанцінавіча Цыгана і Сяргея Мікалаевіча Мухі, які намалаціў камбайнам “КС-10” 938 тон зерня;
2.2 сярод камбайнераў маладзёжных экіпажаў зернеўборачных камбайнаў сельскагаспадарчых арганізацый з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій — экіпаж сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Крышылавічы” ў складзе Аляксандра Віктаравіча Шаматульскага і Аляксандра Мікалаевіча Булата, які намалаціў камбайнам “КЗС-10” 877 тон зерня;
2.3 сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць адвозку зерня ад камбайнаў, з уручэннем дыплома і грашовых прэмій:
першае месца — Аляксандра Сямёнавіча Шапялевіча, вадзіцеля адкрытага акцыянернага таварыства “Ганцавіцкі райаграсэрвіс”, які на аўтамашыне “МАЗ-5551” перавёз 1834 тоны ўмоўнага зерня;
другое месца — Уладзіміра Іванавіча Рабцэвіча, вадзіцеля сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Адраджэнне”, які на аўтамашыне “КамАЗ-1570” перавёз 1727 тон умоўнага зерня;
2.4 сярод маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць адвозку зерня ад камбайнаў, — Дзмітрыя Іванавіча Крупеніча, трактарыста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Хатынічы”, які на трактары “МТЗ-82” перавёз 654 тоны ўмоўнага зерня;
2.5 сярод калектываў машыністаў зернеачышчальна-сушыльных комплексаў:
першае месца — Вячаслава Аляксандравіча Ярашэвіча, машыніста “ЗСК-30” сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Будча”, які прасушыў 2445 тон зерня і ў разліку на аднакратную сушку 82 тоны;
другое месца — Вадзіма Юр’евіча Вараб’ёва, машыніста “КЗС-25” сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Любашава”, які прасушыў 1763 тоны зерня і ў разліку на аднакратную сушку 71 тону.
3. Прызнаць пераможцамі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяных кармоў сярод сельскагаспадарчых арганізацый з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій:
першае месца — сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Адраджэнне” (старшыня Валерый Міхайлавіч Макарскі), дзе тэмпы росту аб’ёмаў нарыхтоўкі травяных кармоў да сярэдняга ўзроўню папярэдніх трох гадоў склалі 136,7 працэнта, выхад кармавых адзінак з бала-гектара сельскагаспадарчых зямель — 22,8 цэнтнера, на адну ўмоўную галаву грамадскай жывёлы нарыхтавана 27,8 цэнтнера кармавых адзінак;
другое месца — адкрытае акцыянернае таварыства “Ганцавіцкі райаграсэрвіс” (дырэктар Міхаіл Рыгоравіч Сергіеня), дзе тэмпы росту аб’ёмаў нарыхтоўкі травяных кармоў да сярэдняга ўзроўню папярэдніх трох гадоў склалі 124,4 працэнта, выхад кармавых адзінак з бала-гектара сельскагаспадарчых зямель — 30,3 цэнтнера, на адну ўмоўную галаву грамадскай жывёлы нарыхтавана 27,8 цэнтнера кармавых адзінак.
4. Улічваючы, што ўмовы спаборніцтва на сяўбе яравых і азімых культур сельскагаспадарчымі арганізацыямі не выкананы, прызавыя месцы не вызначаць.
5. Прызнаць пераможцамі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на сяўбе яравых і азімых культур з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій:
5.1 сярод механізатараў, занятых на ворыве:
першае месца — Аляксандра Міхайлавіча Савеню, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Будча”, які на трактары “МТЗ-3022” з плугам “РРО8-40” узараў 1184 гектары глебы;
другое месца — Уладзіміра Генадзьевіча Сідарэвіча, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Любашава”, які на трактары “МТЗ-3022” з плугам “ППО8-40” узараў 626 гектараў глебы;
трэцяе месца — Сяргея Іванавіча Радзюка, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Дубнякі”, які на трактары “МТЗ-2822” з плугам “ППО8-40” узараў 569 гектараў глебы;
5.2 сярод механізатараў, занятых на падрыхтоўцы глебы:
першае месца — Мікалая Мікалаевіча Кавальчука, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Хатынічы”, які трактарам “МТЗ-3022” з агрэгатам “АПП-6” падрыхтаваў 1741 гектар глебы;
другое месца — Анатоля Міхайлавіча Сімановіча, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Адраджэнне”, які трактарам “МТЗ-2522” з агрэгатам “КПС-9” падрыхтаваў 1083 гектары глебы;
трэцяе месца — Міхаіла Мікалаевіча Снарскага, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Агарэвічы”, які трактарам “МТЗ-1221” з агрэгатам “КПС-4” падрыхтаваў 940 гектараў глебы;
5.3 сярод механізатараў, занятых на сяўбе яравых і азімых культур:
першае месца — Сяргея Іванавіча Кісялевіча, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Адраджэнне”, які на трактары “МТЗ-1221” з агрэгатам “КТС Акорд” пасеяў 1302 гектары;
другое месца — Ігара Іванавіча Дайліда, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Будча”, які на трактары “МТЗ-2522” з агрэгатам “АПП-6” пасеяў 1173 гектары;
трэцяе месца — Сяргея Мікалаевіча Зуйкевіча, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Дубнякі”, які на трактары “МТЗ-3022” з агрэгатам “СПУ-6” пасеяў 1101 гектар;
5.4 сярод механізатараў, працуючых на энерганасычаных трактарах, — Алега Іванавіча Дылеўскага, трактарыста-машыніста адкрытага акцыянернага таварыства “Ганцавіцкі райаграсэрвіс”, які на трактары “Амкадор ТО-18” выпрацаваў 2747 умоўных эталонных гектараў;
5.5 сярод механізатараў, занятых на ворыве, падрыхтоўцы глебы і сяўбе яравых і азімых культур, працуючых на трактары айчыннай вытворчасці, — Васіля Іванавіча Крупеніча, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Хатынічы”, які на трактары “МТЗ-920” выпрацаваў 2673 умоўныя эталонныя гектары;
5.6 сярод маладых механізатараў, занятых на ворыве, падрыхтоўцы глебы і сяўбе яравых і азімых культур, — Вадзіма Мікалаевіча Муху, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Дубнякі”, які на трактары “МТЗ-80” выпрацаваў 1835 умоўных эталонных гектараў.
6. Улічваючы, што ўмовы спаборніцтва па павелічэнні вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі жывёлагадоўлі сельскагаспадарчымі арганізацыямі не выкананы, прызавыя месцы сярод сельскагаспадарчых арганізацый не вызначаць.
7. Прызнаць пераможцамі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі:
7.1 сярод малочнатаварных ферм з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій:
першае месца — малочнатаварную ферму сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Агарэвічы” (брыгадзір Жанна Іванаўна Мініч), надой на адну карову склаў 5237 кілаграмаў малака, валавая вытворчасць малака — 101,1 працэнта да ўзроўню мінулага года, рэалізацыя малака дзяржаве гатункам “экстра” і вышэйшым гатункам — 97 працэнтаў;
другое месца — малочнатаварную ферму сельскагаспадарчага ўчастка “Дзяніскавічы” адкрытага акцыянернага таварыства “Ганцавіцкі райаграсэрвіс” (брыгадзір Надзея Мікалаеўна Зялёнка), надой на адну карову склаў 3706 кілаграмаў малака, валавая вытворчасць малака — 146,5 працэнта да ўзроўню мінулага года, рэалізацыя малака дзяржаве гатункам “экстра” і вышэйшым гатункам — 66 працэнтаў;
7.2 сярод аператараў машыннага даення кароў з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій:
першае месца — Марыю Аляксандраўну Радзюк, аператара машыннага даення сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Агарэвічы” (надой — 5452 кілаграмы);
другое месца — Наталлю Іванаўну Жагунь, аператара машыннага даення сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Дубнякі” (надой — 4291 кілаграм);
7.3 сярод аператараў машыннага даення па абслугоўванні дойнага статка (даглядчыкі жывёлы — пастухі) з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій:
першае месца — Аляксея Васільевіча Канановіча, аператара сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Хатынічы” (надой на карову — 3205 кілаграмаў);
другое месца — Віктара Рыгоравіча Заньку, аператара сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Бярозавец” (надой на карову — 2982 кілаграмы);
7.4 сярод аператараў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы да шасцімесячнага ўзросту з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій:
першае месца — Валянціну Іосіфаўну Занька, аператара сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Бярозавец” (сярэднясутачная прывага — 842 грамы);
другое месца — Надзею Уладзіміраўну Грудзько, аператара сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Агарэвічы” (сярэднясутачная прывага — 788 грамаў);
7.5 сярод аператараў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы, старэйшай шасцімесячнага ўзросту, з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій:
першае месца — Соф’ю Васільеўну Васілеўскую, аператара сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Дубнякі” (сярэднясутачная прывага — 846 грамаў);
другое месца — Уладзіміра Іванавіча Мінько, аператара сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Хатынічы” (сярэднясутачная прывага — 777 грамаў);
7.6 сярод маладых работнікаў жывёлагадоўлі:
сярод аператараў машыннага даення кароў — Марыну Іванаўну Мелехавец, аператара машыннага даення сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Бярозавец” (надой — 3846 кілаграмаў);
сярод аператараў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы — Аліну Рыгораўну Кулан, аператара па вырошчванні буйной рагатай жывёлы сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Хатынічы” (сярэднясутачная прывага — 675 грамаў).
8. Выплаты прэмій у суме 41470 тысяч рублёў ажыццявіць за кошт сродкаў раённага суботніка.
9. Вызваліць ад выплаты падаходнага падатку атрыманыя сумы грашовых прэмій згодна з дадзеным рашэннем.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
«Беларусы — традиционные охотники.
Подробнее Осенью прошлого года в аэропорту Минска я с любопытством наблюдала, как к регистрации на самолет в Европу готовился один иностранный господин. Его багаж главным образом составляли не традиционные


