Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Жыцця надзённыя пытанні

Малькавіцкі сельскі Савет ад іншых адрознівае ўжо тое, што старшынёй тут з’яўляецца жанчына — Ніна Буйкевіч. Сама яна мясцовая, родам з Малькавіч. А ў сельвыканкаме працуе з 1981 года. Такім чынам, вяскоўцаў Ніна Паўлаўна ведае ўсіх, ад старога да малога. Ведае іх праблемы, прадбачыць, з якімі пытаннямі на прыём у сельвыканкам прыйдзе той ці іншы чалавек. Да таго ж пастаянна ў сваім кабінеце старшыня сельвыканкама знаходзіцца толькі ў прыёмныя дні. А так імкнецца быць сярод людзей. “Я не кабінетны работнік,” — заўважае Ніна Паўлаўна.

Калі мы наведаліся ў Малькавічы, работнікі сельвыканкама разам з вяскоўцамі праводзілі суботнік па добраўпарадкаванні мясцовых могілак.

— Радуе тое, што нашы людзі добраахвотна, без нейкіх там прымусаў, прымаюць удзел у такіх мерапрыемствах, як суботнік, — кажа Ніна Паўлаўна. — Прыбіраюць могілкі не толькі сваіх родзічаў, але і тыя, да якіх даўно ўжо ніхто не наведваецца. І ўвогуле, нашы людзі ў большасці сваёй адказныя і старанныя.

У вёсках Малькавіцкага сельсавета пражывае нямнога жыхароў, усяго 1790 чалавек. Не вельмі зручна тое, што вёскі размешчаны далекавата адна ад адной. Ад Малькавіч да Ліпска — 9 кіламетраў, да Задуб’я — 13. Дзяцей і моладзі ў вёсках усяго 270 чалавек, пенсіянераў — 570. Людзей працаздольнага ўзросту — 893. Сёлета з пачатку года ў вёсках нарадзілася ўсяго 6 новых жыхароў. Пакінулі ж гэты свет 18 чалавек. Такім чынам, дэмаграфічная праблема тут існуе, як і на тэрыторыі іншых сельсаветаў Ганцаўшчыны.

З Нінай Паўлаўнай вялі размову аб праблемах, найбольш актуальных зараз для жыхароў вёсак сельсавета.

Не так даўно Малькавіцкая ўчастковая бальніца засталася без пастаянных дактароў. Маладая сямейная пара ўрачоў, якая працавала тут у апошнія гады, пераехала на новае месца жыхарства. Зараз у бальніцу прыязджаюць дактары з райцэнтра, аднак гэта не зусім зручна. Да прыкладу, у начны час у бальніцы дзяжурыць толькі сярэдні медыцынскі персанал. Не лепшая сітуацыя і на ФАПах у Ліпску і Задуб’і — яны засталіся без загадчыц.

— Адна з фельчараў пакінула вёску, другая знаходзіцца ў водпуску па догляду за дзіцем, — расказвае Ніна Паўлаўна. — Вельмі засмучае тое, што медыкі не затрымліваюцца ў нас. Хаця ім прадастаўляем жыллё, і ўвогуле інфраструктура ў нас дастаткова развітая.

Праблема другая і, пэўна, яшчэ больш маштабная — п’янства. Аматары моцных напояў збіраюцца, у асноўным, каля кафетэрыя і сельскага клуба ў Малькавічах. Прычым тут “тусуюцца” не толькі свае выпівакі, але і з іншых вёсак. На базе сельвыканкама створана добраахвотная дружына па ахове грамадскага парадку на чале з Генадзем Занькам.

— У райбальніцы на ўліку ў нарколага знаходзяцца 62 чалавекі з нашага сельсавета, — распавядае Ніна Паўлаўна. — Але на самай справе тых, хто злоўжывае спіртным, значна больш. Прыкра тое, што і жанчыны трапляюць у палон “зялёнага змея”. У нас пяць сем’яў, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Дарэчы, заўтра бацькоў з гэтых сем’яў, а таксама грамадзян, якія здзейснілі правапарушэнні, і абавязаных асоб запрашаем на пасяджэнне савета грамадскага правапарадку. Усіх запрошаных будзе 25 чалавек. З імі правядуць гутарку прадстаўнікі пракуратуры, РАУС і нашай камісіі пры сельвыканкаме. Практыка такіх пасяджэнняў дае станоўчыя вынікі. За апошні час чатыры сям’і, якія знаходзіліся ў сумным становішчы, адумаліся і цяпер жывуць паўнацэнным цвярозым жыццём.

Ёсць пытанні і па пустуючых старых дамах. Іх па вёсках дастаткова. Аднак такіх, дзе не было б гаспадароў, няма. Як кажа старшыня сельвыканкама, большасць гэтых дамоў ажывае ў летні час, калі гараджане прыязджаюць у водпуск на малую радзіму. Добра, калі гаспадары сочаць за парадкам на падворках не летам, а круглы год. Здараецца ж і так, што сваёй недагледжанасцю пакінутыя гаспадарамі хаты псуюць выгляд усёй вуліцы. Такая хата ёсць у цэнтры вёскі Задуб’е. Сваякі яе памерлага гаспадара жывуць у Жытомірскай вобласці, хату не прадаюць, а даглядаць не жадаюць. Так і стаць яна, асірацелая. І няма каму прыбраць падворак. А прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці яе гаспадароў немагчыма, бо яны з’яўляюцца грамадзянамі іншай краіны. Замкнёнае кола.

Існуе таксама праблема кадравага характару. У Задуб’і немагчыма знайсці сацыяльнага работніка. А, між іншым, у гэтай вёсцы пражываюць 6 састарэлых грамадзян, якія маюць патрэбу ў доглядзе.

— Беспрацоўных шмат, а сацыяльнага работніка знайці не можам, — разводзіць рукамі Ніна Паўлаўна. — Увогуле, я лічу, што тыя, хто хоча працаваць, занятак знойдуць заўжды. А тыя, хто не жадае, прыдумаюць прычыну, каб нават не шукаць работу. А заработная плата ў сацыяльнага работніка, дарэчы, дастойная.

На гандаль у вёсках ні насельніцтва, ні старшыня сельвыканкама не крыўдуюць. Прадукты ў крамах свежыя, у дастаткова шырокім асартыменце.

— І ўсё ж, у нас няма ніводнага прыватнага магазіна, — разважае старшыня. — Такім чынам, няма канкурэнцыі. У хуткім часе, праўда, адзін наш жыхар збіраецца адкрыць уласны магазін. Спадзяёмся, што гэта пойдзе на карысць і дзяржаўным гандлёвым кропкам, з’явіцца стымул для далейшага развіцця.

А ў астатнім, як расказала Ніна Паўлаўна, у сельсавеце ўсё добра. Калі СВК “Малькавічы” далучыўся да СВК “Бярозавец”, рэканструявалі малочнатаварную ферму ў вёсцы. І цяпер тут хапае кадраў. Прычым загадчыца фермы Соф’я Занька да сваёй работы адносіцца вельмі адказна. Таму няма такога, каб даяркі прыйшлі на працу “пад градусам”. А раней такая праблема існавала.

Аўтобусы ў вёскі курсіруюць рэгулярна, нараканняў тут няма. У дзіцячым садку хапае месца ўсім вясковым малышам. Каб адно толькі нараджаліся. А калі і ўзнікаюць у вёсках нейкія дробныя непаразуменні ў сем’ях ці паміж суседзямі, Ніна Паўлаўна імкнецца вырашыць іх самастойна — дзе ўгаворамі, а дзе і пагрозамі. Чыста па-жаночы, не выносячы “смецце” за межы сельсавета — сваёй вялікай сям’і.

Яніна Ткачук.

Жыцця надзённыя пытанні

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях