Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Працаваць на перспектыву

У мінулы чацвер, 24 кастрычніка, адбылася сустрэча членаў інфармацыйна-прапагандысцкай групы на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Саланевічам з калектывам КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ”. Акрэсліваючы мэту падобных сустрэч прадстаўнікоў розных сфер, якія ўваходзяць у групу, непасрэдна  з працоўнымі калектывамі Ганцаўшчыны, кіраўнік раёна запрасіў прысутных да шчырага дыялогу, у час якога можна аператыўна  вырашыць многія хвалюючыя пытанні, атрымаць кампетэнтныя адказы і тым самым пазбегнуць розных неапраўданых слыхаў і домыслаў.

Знаёмячы калектыў камунальнай службы з вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 9 месяцаў бягучага года, адзначаючы станоўчыя зрухі,  старшыня райвыканкама ў той жа час адкрыта  гаварыў аб праблемных сітуацыях, якія склаліся ў свой час на асобных прадпрыемствах горада, аб шляхах выхаду з іх. Так,  КПД,   ААТ “Модуль”, ПМК-7 давялося падвергнуць санацыі.

КПД, напрыклад, пасля працэдуры выхаду з крызісу цяпер працуе нармальна, хаця летась ледзь зводзіў канцы з канцамі. На прадпрыемстве павялічана вытворчасць прадукцыі ў параўнанні з адпаведным узроўнем мінулага года ў 2,4 раза.  Сярэдняя заработная плата тут перавышае 4 мільёны рублёў.

Безумоўна, час ідзе і ўносіць свае карэктывы ў планы і задумкі любога калектыву, таму, на думку кіраўніка раёна, аб далейшай перспектыве складана меркаваць. Але ж надзвычай важна своечасова прымаць меры па вываду прадпрыемстваў з тых  тупікоў, у якіх яны апынуліся. Калі б, напрыклад, у ПМК-7 працэс санацыі пачаўся яшчэ ў 2011 годзе, зараз  справы ішлі б па-іншаму. Цяпер калектыў гэтай арганізацыі хаця і зменшаны напалову, выконвае тыя ж аб’ёмы работ, што і раней.

Самая складаная сітуацыя склалася на дадзены момант, як адзначыў старшыня райвыканкама,  на “Модулі”. Вядзецца спроба вывесці яго з крызісу і захаваць прадпрыемства, хаця задача гэтая цяжкая і складаная.

А вось на хлебазаводзе справы ідуць добра: за студзень — верасень 2013 года тут выпушчана прадукцыі на 17,5 мільярда рублёў, тэмп росту склаў 154,7 працэнта, атрыманы чысты прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі ў суме 396 мільёнаў рублёў.

Для працаўнікоў сельскай гаспадаркі гэты год быў няўдалым па ўмовах надвор’я. Зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці не магло не паўплываць адмоўна на эканоміку гаспадарак. Хаця ўраджай рапсу, вырошчванне якога ў нашай мясцовасці вучоныя лічылі немагчымым з-за складу глебы, атрыманы не горшы, чым у іншых раёнах. Валавы збор гэтай культуры склаў 4,3 тысячы тон, а гэта 106,7 працэнта да ўзроўню мінулага года.

Гаварыў  кіраўнік раёна таксама аб развіцці экспарту і мерах, якія прымаюцца для яго росту, а таксама аб стварэнні рабочых месцаў, выказаў свой погляд на тэму беспрацоўя, закрануў работу іншых сфер.

Марыя Дзёміна.   

Працаваць на перспектыву

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях