ПМК-7:шлях аднаўлення
Працэдура санацыі іншы раз адзіная магчымасць захаваць прадпрыемства і даць яму другое дыханне. Так атрымалася і з ПМК-7, якая зараз знаходзіцца на шляху аднаўлення. Менавіта работа гэтай будаўнічай арганізацыі па паляпшэнні фінансава-гаспадарчай дзейнасці разглядалася на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое адбылося напрыканцы мінулага тыдня.
27 лютага гэтага года Гаспадарчым судом Брэсцкай вобласці прынята рашэнне па санацыі прадпрыемства і ў адпаведнасці з законам вызначаны першапачатковы тэрмін у 18 месяцаў для аднаўлення плацежаздольнасці ПМК-7 і вяртання часткі даўгоў. Дарэчы, усяго патрабаванні конкурсных крэдытораў, якіх налічваецца 82, складаюць 12,9 мільярда рублёў.
Як заўважыў антыкрызісны ўпраўляючы Дзмітрый Рэбкавец, прадпрыемства з’яўляецца дзеяздольным. За 9 месяцаў з пачатку года выкананы аб’ём будаўніча-мантажных работ на суму 27,06 мільярда рублёў, што ў супастаўных умовах складае 135,8 працэнта да адпаведнага перыяду 2012 года. У той жа час колькасць працуючых зменшылася практычна ў два разы і стабілізавалася на ўзроўні 172 чалавек. А прадукцыйнасць працы павялічылася на 65,6 мільёна рублёў і склала амаль 140 мільёнаў рублёў на аднаго працуючага, ці на 88 працэнтаў больш, чым у мінулым годзе. У выніку атрыманы чысты прыбытак на суму амаль у 190 мільёнаў рублёў.
Разам з гэтым робяцца мэтанакіраваныя захады па аптымізацыі дзейнасці прадпрыемства: на аўкцыёны выстаўлены 42 аб’екты — маёмасць, якая не выкарыстоўваецца ці задзейнічана толькі часткова. І гэта можа стаць адной з істотных крыніц даходаў. Таксама райвыканкам ідзе насустрач ПМК-7, і зараз вырашаецца пытанне аб перадачы ў раённую камунальную ўласнасць двух інтэрнатаў ПМК-7, а таксама стадыёна з пляцоўкай для міні-футбола, якія патрабуюць пэўных затрат на ўтрыманне.
У цэлым, на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта адзначаліся станоўчыя зрухі на прадпрыемстве. Кардынальна памяняліся адносіны ў калектыве да працоўнай дысцыпліны, хаця яна яшчэ знаходзіцца не на належным узроўні, але ўсё ж такі розніца значная. Як адзначыў сам антыкрызісны ўпраўляючы, у свой час за п’янку на рабочым месцы прыйшлося звольніць 70 чалавек. Зараз сітуацыя нармалізавалася, і, каб утрымаць работнікаў, павышана заработная плата. Яна апярэджвае тэмпы росту прадукцыйнасці працы, але гэта мера неабходна для захавання працоўнага калектыву. Дарэчы, сярэдняя заработная плата за верасень па ПМК-7 склала крыху больш за 5 мільёнаў рублёў.
Разам з гэтым выказваліся прэтэнзіі па якасці будаўніча-мантажных работ. На ўзвядзенні той жа малочнатаварнай фермы СВК “Будча” заказчык сутыкнуўся з вялізнымі аб’ёмамі дапушчанага браку, які прыйшлося выпраўляць. Нягледзячы на гэта, аб’ект зусім хутка будзе здадзены ў эксплуатацыю.
Увогуле, зараз работнікі ПМК-7 шчыруюць на 12 аб’ектах, але аб’ём выкананых прадпрыемствам падрадных работ пакуль не адпавядае планам санацыі і складае каля 58 працэнтаў ад запланаванага.
Галоўнае пытанне — загрузка вытворчых магутнасцей прадпрыемства. Безумоўна, мясцовая ўлада аказвае ўсебаковую падтрымку, у тым ліку і заказамі. Але тут многае залежыць непасрэдна ад кіраўніцтва ПМК-7. Напрыклад, на электронныя таргі выстаўляюцца будаўнічыя аб’екты раёна, але сёлета ні адна будаўнічая арганізацыя Ганцаўшчыны не прыняла ў іх удзел. І тыя ж работы па Дзяніскавіцкай бальніцы сястрынскага догляду, якая будзе пераведзена ў будынак былога дзіцячага сада, зараз выконвае фірма з Кобрына. Гэты падрад коштам 5 мільярдаў рублёў, безумоўна, не пашкодзіў бы ПМК-7.
Зараз усё будзе залежаць ад здольнасці прадпрыемства нарошчваць аб’ёмы будаўніча-мантажных работ менавіта ў наступным, 2014 годзе.
Павел СВІСТУНОВІЧ.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
У Беларусі маглі жыць канібалы-сонцапаклоннікі
Подробнее У Беларусі будзе адкрыты музей, экспазіцыю якога складуць прадметы часоў палеаліту, паведаміла на паседжанні аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі загадчыца Цэнтрам гісторыі


