Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У жыхара Салігорска канфіскуюць аўто

З 24 кастрычніка 2013 года ўступілі ў сілу папраўкі ў некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях узмацнення мер адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.  Цяпер у вадзіцеляў, якія на працягу года паўторна затрыманы ў стане алкагольнага ап’янення, будуць канфіскоўваць аўтамабілі. Да таго ж павялічыліся і штрафы ў адносінах да тых, хто садзіцца за руль п’яным.

З моманту ўступлення ў сілу вышэйзгаданых паправак прайшло зусім мала часу, аднак на мінулым тыдні ўжо з’явіліся першыя “ахвяры” новаўвядзенняў. У храналагічным парадку першыя два выпадкі адбыліся ў Брэсце і Мінску, а трэці быў зафіксаваны менавіта ў нашым раёне.

У суботу, 26 кастрычніка, у 23 гадзіны 40 мінут інспектар ДАІ РАУС Павел Коўш рухаўся па аўтадарозе Н-1 паміж вёскамі Дзяніскавічы і Чудзін. На сваім службовым аўтамабілі ён уключыў мігалкі і папрасіў спыніцца вадзіцеляў мікрааўтобуса і аўтамабіля “Форд-Мандэа”. І калі першы падпарадкаваўся інспектару, то грамадзянін, што знаходзіўся за рулём “Форда”, павялічыў хуткасць і ледзь не збіў Паўла, які пакінуў сваю машыну. Інспектар ДАІ кінуўся ў пагоню за аўтамабілем, які паехаў у бок в. Дзяніскавічы. Хутка на транспартным сродку парушальніка адбылося невялікае задымленне. Вадзіцель пакінуў машыну і кінуўся наўцёкі ў лес. Але ў лесе Паўлу Каўшу ўдалося затрымаць “бегуна”, якім аказаўся непрацуючы жыхар г. Салігорска Аляксандр Хандрыка. Адзначым, што пры затрыманні ён аказаў непадпарадкаванне супрацоўніку ДАІ.

Як паказала экспертыза, вадзіцель аўтамабіля “Форд-Мандэа” знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Да таго ж гэта не першы выпадак, калі жыхар Салігорска кіраваў транспартным сродкам п’яным: у сярэдзіне верасня ён быў затрыманы ў стане алкагольнага ап’янення супрацоўнікамі ДАІ ў в. Чудзін.

Цяпер у адносінах да Аляксандра Хандрыкі будзе ўзбуджана крымінальная справа, і яго чакае сур’ёзнае пакаранне. Акрамя таго, што ў адпаведнасці з новым заканадаўствам у маладога чалавека канфіскуюць аўтамабіль, яго чакае і штраф ад 100 да 1000 базавых велічынь (не толькі за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, але і за непадпарадкаванне супрацоўніку ДАІ) альбо ўмоўнае пакаранне ці арышт.

Каментарый у тэму

Старшыня Ганцавіцкага раённага суда Іван Мяшкевіч:

— Канфіскацыя аўтамабіля прымяняецца з 24 кастрычніка 2013 года ў дачыненні да вадзіцеляў, якія былі затрыманы за кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення паўторна на працягу года.  Прычым тут ёсць вельмі важны нюанс. Канфіскаванымі могуць быць любыя транспартныя сродкі, незалежна ад формы ўласнасці, у тым ліку і сельскагаспадарчая тэхніка тых жа сельгаспрадпрыемстваў, калі не будзе зафіксавана яе ўгону ці крадзяжу п’яным вадзіцелем. І потым у судовым парадку прадпрыемству прыйдзецца спагнаць кошт транспартнага сродку непасрэдна з вінаватага ў гэтым. А значыць, разам з пакараннем у выглядзе штрафу, які можа дасягаць 130 мільёнаў рублёў, віноўніку яшчэ прыйдзецца па іску пакрыць страты ў памеры кошту транспартнага сродку.

У жыхара Салігорска канфіскуюць аўто

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях