Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

СПАРТЫЎНЫЯ НАВІНЫ

Спаборніцтвы па рускіх шашках

19 кастрычніка ў РЦДЮТ прайшло першынство раёна па рускіх шашках сярод школьнікаў 1999 — 2001 гадоў нараджэння, прысвечанае Дню маці. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 8 каманд з навучальных устаноў раёна, у склад якіх уваходзілі па 3 юнакі і 2 дзяўчынкі.

У камандным першынстве ўпэўненую перамогу заваявала каманда з гімназіі ў складзе Івана Лосіка, Ільі Стэсіна, Данііла Мухі, Інесы Рунец і Ангеліны Малышка. Сярод юнакоў мацнейшым стаў Аляксандр Камароў з СШ № 1. Дарэчы, зусім нядаўна Аляксандр адпачываў у дзіцячым аздараўленчым лагеры “Зубраня” і там у першынстве сярод юнакоў таксама заваяваў першае месца. У спаборніцтвах сярод дзяўчынак перамагла Ганна Клявец з Ганцавіцкай СШ.

Пераможцы і прызёры каманднага і асабістых першынстваў атрымалі граматы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а таксама прызы ад РК ГА “БРСМ”.

Мікалай АГЕЙКА,

педагог дадатковай адукацыі РЦДЮТ.

 

З Лунінца — з прызавымі месцамі

18 кастрычніка ў Лунінцы прайшло адкрытае першынство СДЮШАР па лёгкай атлетыцы. Спартсмены былі падзелены на дзве ўзроставыя групы: старэйшую, у якой спаборнічалі рабяты 1997 — 1998 гадоў нараджэння, і малодшую, што складалася з юнакоў і дзяўчат 1999 года нараджэння і маладзей.

Прыемна адзначыць, што выступленне ганцавіцкіх лёгкаатлетаў стала даволі паспяховым. У старэйшай узроставай групе нашы рабяты заваявалі чатыры прызавыя месцы. Валерыя Комель з СШ № 3 перамагла ў бегу  на дыстанцыі 600 метраў. Вераніка Домніч, таксама з СШ № 3, стала другой на дыстанцыі 300 метраў. Нарэшце, Анастасія Зялёнка (Ганцавіцкая СШ) і Андрэй Комель (СШ № 3) занялі трэція месцы на дыстанцыі 600 метраў.

У малодшай узроставай групе на рахунку ганцаўчан яшчэ больш прызавых месцаў — пяць. У бегу на дыстанцыі 600 метраў у дзяўчынак усе прыступкі п’едэстала занялі нашы лёгкаатлеткі. Перамога дасталася Лізавеце Мелехавец з Ганцавіцкай СШ, за якой фінішыравалі Ірына Муха (Круговіцкая СШ) і Ірына Карпучэнка (СШ № 1). Дар’я Высоцкая з Ганцавіцкай СШ стала трэцяй на дыстанцыі 60 метраў з бар’ерамі. А вучань СШ № 3 Кірыл Васілевіч заняў другое месца на дыстанцыі 600 метраў сярод юнакоў.

Усе прызёры былі ўзнагароджаны граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Лунінецкага райвыканкама.

Уладзімір САКАЛОЎ.

 

ХIV спартакіяда «Вертыкаль»

19 кастрычніка ў горадзе Столін каманда Ганцавіцкага раёна прыняла ўдзел у фінале ХIV спартакіяды «Вертыкаль», якая праводзіцца сярод работнікаў выканаўчых і распарадчых органаў Брэсцкай вобласці.

Удзельнікі каманды паказалі свае навыкі і хуткасць у велаэстафеце, плаванні, а трапнасць і спрыт — у спаборніцтве па дартсе.

Як удзельнікі, так і балельшчыкі атрымалі ад спаборніцтваў вялікую асалоду і станоўчы зарад энергіі.

Наш кар.

СПАРТЫЎНЫЯ НАВІНЫ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях