“Пакуль паэты будуць пець”…Узорнае літаратурнае аб’яднанне “Верасок” раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці сустрэла свой 35-гадовы юбілей.
З гэтай нагоды ў кінатэатры “Маладосць” прайшла літаратурная вечарына “Спявайце, юныя паэты!”, якая сабрала разам тых, для каго паэтычнае слова — ясны, чысты праменьчык святла, які сагравае душу, бударажыць сэрца і думкі, азарае шлях, хто сэрцам адчуў, што ў слоў ёсць душа, што выстраеныя ў вершаваныя радкі, яны могуць выказваць самыя высокія людскія пачуцці і рабіць з чалавекам цуды: прымушаць яго смяяцца або плакаць, любіць ці ненавідзець, захапляцца ці абурацца…
Відаць, у добры час задумала і зрабіла той далёкай асенняй парой свой “паэтычны засевак” настаўніца Востраўскай сярэдняй школы Вера Паляшчук, бо літаратурны гурток “Верасок” даў моцныя, трывалыя парасткі, перасягнуў парог гэтай установы, стаў аб’яднаннем раённага маштабу і вось ужо амаль палову часу свайго існавання носіць ганаровае званне “ўзорны”. Ступаюць на парог самастойнага жыцця, разлятаюцца па свеце ўдзельнікі “Вераска”, але не меншае новых прыхільнікаў паэтычнага слова і жадаючых наведваць аб’яднанне.
Няма зараз на гэтым свеце руплівага сейбіта паэтычнага слова, праніклівага, усёбачнага знаўцы дзіцячых душ і распазнавальніцы іх паэтычных схільнасцей Веры Паляшчук. Але нездарма кажуць, што вянец кожнага чалавечага жыцця — гэта памяць пра яго. Яна жыве ва ўспамінах тых, хто ведаў Веру Уладзіміраўну. Ці не таму на працягу ўсёй літаратурнай вечарыны гучала столькі цёплых, узнёслых, пранікнёных і ўдзячных слоў пра першага кіраўніка “Вераска”? Іх душой і сэрцам гаварылі яе вучні, былыя гурткоўцы, тыя, каго яна вучыла любіць і шанаваць родную мову, бачыць і цаніць у чалавеку высакародныя пачуцці, прыкмячаць прыгожае ў навакольным асяроддзі і гэтак жа прыгожа адлюстроўваць яго з дапамогай высокага паэтычнага слова. Пра настаўніцу шчыра ўспаміналі яе калегі, адкрываючы чалавечныя рысы характару гэтай жанчыны. Зварухнула самыя патаемныя струны душы кожнага ўдзельніка вечарыны кранальная малітва-споведзь, малітва-ўдзячнасць свайму найдаражэйшаму, найсвятлейшаму ў жыцці чалавеку дачкі Веры Уладзіміраўны — Аленкі, Алены Мікалаеўны, якая ўзначальвае раённы цэнтр дзіцячай і юнацкай творчасці і для якой матулін “Верасок”, што родны браток — любы, дарагі, жаданы. А з экрана на ўсіх глядзела са светлай прыязнай усмешкай яна, маладая, прыгожая заснавальніца літаратурнага аб’яднання, і, здавалася, чуйна, удзячна лавіла кожнае слова…
Цяпер, праз гады, можна смела казаць, што ў “Вераска” — шчаслівы лёс. Не асірацеў ён, калі не стала Веры Уладзіміраўны. Яе эстафету падхапіў гэткі ж улюбёны ў роднае слова, у сваю Бацькаўшчыну, тонка адчуваючы паэзію і сам стваральнік цудоўных вершаваных твораў Аляксей Галаскок. На вечарыне ён згадаў прозвішчы тых “вераскоўцаў”, хто чуйна ўспрымаў паэзію, мог адлюстроўваць свае пачуцці з дапамогай трапнага вершаванага радка, кранаць людскія сэрцы і, вядома ж, раз-пораз даказваў ганаровае званне, прысуджанае аб’яднанню яшчэ ў 1996 годзе. Пра сваю работу ў “Вераску” ўспамінала Святлана Шушко, выхаванцы якой паспяхова ўдзельнічалі ў шматлікіх творчых конкурсах і цяпер, дарослыя і самастойныя, выказваюць удзячнасць свайму кіраўніку. Эстафету Святланы Уладзіміраўны падхапіла Галіна Пупач, жанчына творчая, няўрымслівая, і ўпэўнена павяла новых удзельнікаў літаратурнага аб’яднання ў чароўную краіну, імя якой — Паэзія. Калі ж за справу бяруцца апантаныя, улюбёныя ў яе людзі, значыць, “Верасок” будзе жыць. “А ў горада і раёна, — як слушна зазначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Саланевіч, віншуючы калектыў узорнага літаратурнага аб’яднання з юбілеем, — дзе жыве столькі паэтаў, ёсць вялікая і прыгожая будучыня”. Выказваючы ўдзячнасць усім, хто быў і ёсць надзейнымі дарадцамі юных талентаў, Аляксандр Паўлавіч пажадаў, каб бібліятэчныя паліцы поўніліся новымі творамі “вераскоўцаў”. Кіраўнік раёна ўручыў цяперашняму кіраўніку “Вераска” сертыфікат на набыццё капіравальнай тэхнікі, а ўсяму калектыву — падарунак з хлебных ніў, прыгожы духмяны каравай. Трыццаць пяць свечак на ім тушылі рабяты, бадай, усёй грамадой.
Сваімі пачуццямі ад сустрэчы з чыстым, прыгожым святлом паэзіі і тымі, хто яе выпраменьвае, цёпла і шчыра дзяліліся начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Надзея Здрок. Яна ўручыла ўдзельнікам “Вераска” Ягору Муху і Марыі Стральчэня пуцёўкі ў лагер “Зубраня”. А кожны з “вераскоўцаў” атрымаў з рук Надзеі Уладзіміраўны падарункі.
Для кіраўніка РЦДЮТ Алены Ленкавец юбілей “Вераска” — асаблівае свята. Дваякія пачуцці адольвалі гэтую жанчыну ў той вечар: з аднаго боку, як прызналася Алена Мікалаеўна, на яе сэрцы было балюча і горка, бо не было на свяце яе мамы, заснавальніцы аб’яднання. А з другога — на душы ўзнёсла і радасна, бо зерне, пасеянае матуляй, прарасло і дае дружныя, моцныя ўсходы. Ведаючы, што “вераскоўцы” марылі пра прыгожую вазу, Алена Ленкавец і ўручыла іх калектыву.
Не госцяй, а зямлячкай “Вераска” адчувала сябе на вечарыне сястра цудоўнага паэта Ганцаўшчыны Міхася Рудкоўскага Ірына Рудкоўская. Іх радаводныя карані адтуль, з Вострава, і, мабыць, невыпадкова менавіта адтуль узяў выток “Верасок”. Прыгожыя ваколіцы гэтай вёскі, яе людзі, сакавітая мова, на якой яны гаварылі і спявалі, наталялі вершаваныя творы таленавітага паэта такімі яркімі, непаўторнымі фарбамі і вобразамі, прачытаўшы якія хочацца вяртацца да іх зноў і зноў. У “вераскоўцаў” ёсць цудоўны першапраходзец, і няхай жа да прыгожай, светлай дарогі, пракладзенай Міхасём Рудкоўскім у чароўны свет паэзіі, вядуць сцяжынкі яго пераемнікаў, выказала свае пажаданні юным талентам Ірына Міхайлаўна.
Як я ўжо адзначала, узвышаныя словы ўдзячнасці заснавальніцы “Вераска” Веры Паляшчук, а таксама прадаўжальнікаў яе справы пачулі ўсе мы ў той вечар з вуснаў яе калег, а таксама кіраўніка народнага ансамбля “Талака” Ірыны Марцінкевіч, загадчыцы раённай дзіцячай бібліятэкі Валянціны Мініч, дзе дзейнічае ўзорны лялечны калектыў “Усмешка”, які часта ставіць спектаклі па творах “вераскоўцаў”. Усе мы з задавальненнем паслухалі ўласныя вершы цяперашніх удзельнікаў узорнага літаб’яднання, якія рупліва працуюць над словам і на чыё свята ўсе мы і прыйшлі.
Паэт Адам Міцкевіч сцвярджаў, што “сапраўднай лірычнай паэзіі без музыкі не існуе”. І яна, напісаная на творы ганцавіцкіх паэтаў, таксама гучала непасрэдна на вечарыне і з экрана: удзельнікі свята пабачылі фільм, зняты Міколам Пракаповічам пра “Верасок”. Дарэчы, у той вечар яго аўтар прысутнічаў на свяце, і, спадзяёмся, з экранаў тэлевізараў мы неўзабаве зноў пабачым у яго аўтарскай праграме сваіх землякоў-“вераскоўцаў”. Як веру, спадзяюся на тое, што не будуць сыходзіць іх вершы і са старонак “Савецкага Палесся”, іншых друкаваных выданняў, дзе праходзяць агранку паэтычныя творы тых, для каго паэзія — стан душы.
Марыя ДЗЁМІНА.
На здымку: “вераскоўцы” разам са сваёй кіраўніцай Галінай Пупач каштуюць салодкі падарунак.
Фота Аксаны ПУПАЧ.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
У Беларусі маглі жыць канібалы-сонцапаклоннікі
Подробнее У Беларусі будзе адкрыты музей, экспазіцыю якога складуць прадметы часоў палеаліту, паведаміла на паседжанні аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі загадчыца Цэнтрам гісторыі


