Вакцына здароўя
У апошнія гады, з верасня па лістапад, у раёне актыўна праводзіцца вакцынацыя насельніцтва супраць грыпу — захворвання, якое небяспечна, у першую чаргу, сваімі ўскладненнямі. Згадваецца 2009 год, калі ад грыпозных ускладненняў у выглядзе віруснай пнеўманіі памерлі два маладыя чалавекі і цяжарная жанчына. Усе яны не зрабілі прышчэпку супраць грыпу. І хаця з таго часу выпадкаў захворвання на грып са смяротным вынікам не было, медыкі штогод сутыкаюцца з яго цяжкімі формамі. Але многія і зараз прытрымліваюцца стэрэатыпа, што прышчэпка супраць грыпу малаэфектыўная ці ўвогуле небяспечная. Аб гэтым і вырашылі пагаварыць з галоўным урачом УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ” Вадзімам Сашко.
— Вадзім Уладзіміравіч, праясніце сітуацыю па правядзенні імунізацыі насельніцтва і наколькі яна актуальная?
— Той, хто не робіць прышчэпку, рызыкуе не толькі сваім жыццём, але і жыццём людзей, што знаходзяцца побач. Неабходна зразумець, што грып небяспечны сваімі ўскладненнямі і толькі прышчэпка дазваляе іх прадухіліць. Быў у нас трагічны 2009 год. Але складаныя сітуацыі назіраліся і ў наступныя гады. Вось і ў мінулым медыцынскім работнікам давялося змагацца за жыццё 12 чалавек, якія з грыпознымі ўскладненнямі ў выглядзе пнеўманіі апынуліся ў рэанімацыі. Такія выпадкі захворвання ўжо былі і сёлета. Усе захварэўшыя праігнаравалі вакцынацыю. Тут размова ідзе і аб самым важным для нас — жыцці чалавека, і аб эканамічным уроне, які наносіць грып. Толькі на лячэнне аднаго чалавека ад грыпозных ускладненняў траціцца ў сярэднім 100 — 150 мільёнаў рублёў. Напрыклад, у мінулым годзе ў вобласці на выратаванне хворых затрачана каля 360 мільярдаў рублёў! Адчуваеце маштаб праблемы? Таму дзяржавай мэтанакіравана праводзяцца маштабныя прафілактычныя мерапрыемствы, і толькі пагалоўная вакцынацыя можа гарантаваць вырашэнне гэтай праблемы.
— Але ж ад людзей можна пачуць, што прышчэпкі неэфектыўныя, бо, зрабіўшы яе, чалавек усё роўна пераносіць захворванне. Ды і шмат размоў вядзецца аб тым, што прышчэпкі нясуць у сабе вірус грыпу.
— Абсалютнае глупства! Па-першае, для імунізацыі насельніцтва з 2010 года выкарыстоўваюцца грыпозныя вакцыны, якія не ўтрымліваюць жывы вірус грыпу, а толькі інфармацыю аб ім. Яна якраз і патрэбна для фарміравання імунітэту супраць віруса грыпу ў арганізме чалавека. Па-другое, многія блытаюць рэакцыю арганізма на прышчэпку з самім захворваннем. У некаторых людзей назіраецца пачырваненне скуры, павышэнне тэмпературы, узнікаюць галаўныя болі, якія праходзяць хутка, праз 1 — 3 дні.
Таксама адзначу, што іншы раз людзі негатыўна адносяцца да таго, што вакцына, якую мы выкарыстоўваем, кітайскай вытворчасці. Маўляў, самая танная, а таму і неэфектыўная. Гэта яшчэ адзін міф. Справа ў тым, што пасля эпідэмій пнеўманіі ў сваёй краіне Кітай, як ніхто іншы, уклаў у распрацоўку вакцын шмат грошай. І кітайцы ў гэтым плане, безумоўна, самыя прагрэсіўныя ў свеце. А тое, што вакцына танная ў параўнанні з іншымі, то гэта тлумачыцца вельмі проста — яна закупляецца ў маштабах краіны, а з-за вялікіх аб’ёмаў закупкі, адпаведна, зніжаецца і сабекошт кожнай асобнай вакцыны.
— Некаторыя людзі мяркуюць, што калі яны перахварэлі на грып, то і прышчэпку рабіць не трэба…
— Чарговае памылковае меркаванне! Пасля грыпу ў чалавека фарміруецца імунітэт толькі да таго штама віруса грыпу, якім ён перахварэў. Вакцынацыя ж дазваляе фарміраваць імунітэт адразу да некалькіх штамаў віруса, якія найбольш актуальныя для эпідэміялагічнага сезона. Прычым рабіць прышчэпку неабходна напярэдадні — у верасні — лістападзе, каб на працягу 2-3 тыдняў пасля вакцынацыі ў арганізме чалавека паспеў сфарміравацца высокі ўзровень антыцел супраць вірусаў грыпу, які дазволіць абараніць ад захворвання на працягу 6 — 12 месяцаў.
— І як жа праходзіць кампанія па вакцынацыі ў нашым раёне?
— З прадпрыемствамі і арганізацыямі ўжо заключаны дагаворы. Нашы спецыялісты выязджаюць у працоўныя калектывы і праводзяць імунізацыю. Але зноў жа тут многае залежыць ад кіраўнікоў. Калі яны зацікаўлены ў здароўі сваіх падначаленых і эфектыўнасці работы сваёй арганізацыі, то і пытанняў асаблівых не ўзнікае. Варта зразумець, што чым большая колькасць людзей зробіць прышчэпку супраць грыпу, тым меншая верагоднасць яго распаўсюджвання ў калектыве. А тыя, хто па родзе сваёй дзейнасці працуе з людзьмі — медработнікі, настаўнікі, прадаўцы і гэтак далей, — проста абавязаны праходзіць вакцынацыю. Вакцына — гэта, па сутнасці, бар’ер на шляху распаўсюджвання захворвання.
Увогуле ж, прышчэпку супраць грыпу можа зрабіць кожны жадаючы. У тым ліку ў кабінеце № 11 раённай паліклінікі, які працуе штодзённа з 8 да 20 гадзін. Хто яшчэ не прайшоў вакцынацыю, настойліва запрашаю гэта зрабіць. Тым самым вы абароніце ад грыпу не толькі сябе, але і сваіх блізкіх і родных, з кім маеце непасрэдны кантакт.
Аляксей ГРУШЭВІЧ.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Страсти по календарю. В Беларуси праздновать Новый год 1 января начали за столетие до указа российского царя
Подробнее В разные времена на территории Беларуси Новый год отмечался в разные даты. И прежде чем традиция праздновать Новый год 1 января утвердилась окончательно...


