Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ЧЫСЦІНЯ НАВОКАЛ

Хутка настане зіма. Падрыхтоўка да яе актыўна вядзецца ўжо зараз. Уцяпляюцца будынкі, наводзіцца парадак у дварах і на тэрыторыях прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Ганцаўшчыны.

У цяперашні час у вобласці і раёне праводзіцца месячнік па ўборцы тэрыторый. У гэты перыяд усім арганізацыям, установам, прадпрыемствам, індывідуальным домаўладальнікам, жыхарам шматпавярховых дамоў неабходна арганізаваць уборку ўласнай тэрыторыі і той, якая замацавана за імі рашэннем райвыканкама.

Нагадаю жыхарам індывідуальных домаўладанняў, што ўборка прылягаючай тэрыторыі павінна ажыццяўляецца да сярэдзіны праезнай часткі там, дзе ўборка не праводзіцца камунальнай службай, і да праезнай часткі, дзе яна прыбіраецца камунальнікамі. Прытым рабіць гэта неабходна рэгулярна, у залежнасці ад забруджвання, і ў абавязковым парадку па чацвяргах.

Нягледзячы на тое, што аб’яўлены месячнік па ўборцы тэрыторый, усё яшчэ назіраецца засмечанасць асобных тэрыторый, асабліва ў сельскіх населеных пунктах і на ўскраінах горада. І калі некалькі гадоў таму людзям і сапраўды не было куды выкідваць смецце, то сёння гэта пытанне вырашана як у горадзе, так і ў вёсках: усе вуліцы райцэнтра і сельскіх населеных пунктаў ахоплены рэгулярным цэнтралізаваным вывазам камунальных адходаў. У Ганцавічах смецце вывозіцца штотыднёва, у вёсках — два разы ў месяц і ў любы час — па заяўках. На жаль, не ўсе жыхары памятаюць пра гэта і працягваюць засмечваць бытавымі адходамі прылягаючыя да горада лясныя зоны адпачынку, меліярацыйныя каналы, тэрыторыі, дзе размяшчаюцца гаражы, і, наогул, суседскія двары.

Нясвоечасова арганізоўваюць уборку тэрыторыі старшыні жыллёва-будаўнічых кааператываў, асабліва тых дамоў, што прылягаюць да вуліц Кастрычніцкай і Будаўнікоў. Старшыні вышэйзгаданых ЖБСК неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці, і некаторыя ўсё ж зрабілі правільныя вывады і аформілі на працу прыбіральшчыкаў тэрыторыі.

Яшчэ раз нагадаю, што рашэннем райвыканкама на Ганцаўшчыне ўстаноўлены санітарны дзень — чацвер, калі кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, домаўладальнікі павінны праводзіць уборку прылягаючых тэрыторый, у тым ліку тратуараў, дарог, газонаў.

У перыяд лістападу неабходна ачышчаць тратуары і праезную частку ад апаўшага лісця кожны дзень, таму што ўтаптаныя, мокрыя лісты потым прыбіраць даволі цяжка. Вывозіць складзіраванае  лісце неабходна па меры яго накаплення і ў абавязковым парадку па чацвяргах.

Паважаныя жыхары горада і раёна! Давайце зробім так, каб наша Ганцаўшчына была чыстай і прыгожай!

Аляксандр САЛЯНІК,

галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.

ЧЫСЦІНЯ НАВОКАЛ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях