Прафесіянал кніжнай справы
Дзверы гарадскога філіяла цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В. Ф. Праскурава, што знаходзіцца ў залінейнай частцы нашага горада, заўсёды адчынены для тых, хто любіць вабіць свой час за кнігай. З густам аформленыя кніжныя паліцы, сучасная тэхніка, навінкі літаратуры і свежая прэса — усё гэта заманьвае чытачоў наведацца сюды неаднойчы. А такое хараство і камфортныя ўмовы для наведвальнікаў, якіх, дарэчы, тут налічваецца 700 чалавек, стварае прафесіянал сваёй справы — бібліятэкар Тамара Курылік. Жанчына ўмее знайсці падыход да кожнага чытача, ад самага малодшага да чалавека сталага ўзросту, хутка і прафесіянальна выканаць яго запыты.
Для юных чытачоў бібліятэкар арганізоўвае разнастайныя конкурсы, віктарыны, бібліятэчныя акцыі. А дзеці з’яўляюцца для гаспадыні ўстановы добрымі памочнікамі ў рамонце літаратуры, правядзенні мерапрыемстваў. Рабяты дзеляцца з ёй і сваімі поспехамі ў вучобе, расказваюць пра адносіны з сябрамі і нават аб праблемах. А жанчына ўважліва іх выслухае, кагосьці пахваліць, а камусьці паспачувае ці слушную параду дасць.
Асабліва падабаецца наведваць бібліятэку людзям сталага ўзросту. Няспешна выбіраючы кнігі, яны абавязкова спытаюць парады ў Тамары Фёдараўны, якая за сваю практыку вывучыла і дасканала ведае інтарэсы кожнага. Да таго ж да людзей старэйшага пакалення жанчына адносіцца з пачуццём асаблівай пяшчоты. Гутаркі з мудрымі, вопытнымі людзьмі дапамагаюць ёй не толькі ў працы, але і ў асабістым жыцці.
Дарэчы, некалькі гадоў назад пры бібліятэцы быў арганізаваны клуб па інтарэсах “Залатая пара”, які аб’яднаў людзей пажылога ўзросту. У выхадны дзень яго ўдзельнікі збіраюцца за кубачкам гарбаты на мерапрыемствы, якія праходзяць у цёплай, сяброўскай атмасферы. Дбайныя гаспадыні дзеляцца рэцэптамі кулінарнага майстэрства, кветкаводства, вышыўкі, пашыву. Арганізоўваюцца ў бібліятэцы і творчыя выставы ўдзельнікаў клуба “Залатая пара”. Так, на адной з іх — “Ручнікоў яе льняныя крылы” — былі прадстаўлены работы народнага майстра Беларусі Ніны Казак. Таксама кожны член клуба меў магчымасць паказаць свае работы на выставе “Наша майстэрства — Калядам”. Такія мерапрыемствы дазваляюць не толькі паўдзельнічаць у іх, але і адкрыць для сябе таленты іншых людзей, што жывуць побач.
Таму спяшаюцца ў бібліятэку людзі не толькі па карысную інфармацыю, але каб сустрэцца з творчасцю чытачоў, дакрануцца душой да мастацтва і з задавальненнем правесці свой вольны час. А таксама — сустрэцца з ветлівай гаспадыняй установы Тамарай Фёдараўнай, добрым дарадцам і выдатным прафесіяналам, які ўмее разгледзець у кожным чытачу асобу.
Таццяна МАЛЯЎКА,
загадчык
аддзела
бібліятэчнага
маркетынгу
Ганцавіцкай РЦБС.
НА ЗДЫМКУ: бібліятэкар гарадскога філіяла ЦРБ імя В. Ф. Праскурава Т. Ф. Курылік.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Страсти по календарю. В Беларуси праздновать Новый год 1 января начали за столетие до указа российского царя
Подробнее В разные времена на территории Беларуси Новый год отмечался в разные даты. И прежде чем традиция праздновать Новый год 1 января утвердилась окончательно...


