Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Што падбівае на злачынствы?

 

На працягу апошніх 5 гадоў у Беларусі сфарміравалася ўстойлівая тэндэнцыя зніжэння ўзроўню злачыннасці. Не стаў выключэннем і 2013 год. Аднак крымінагенная сітуацыя, звязаная са здзяйсненнем асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя, застаецца няпростай.

Так, за 8 месяцаў бягучага года ў выніку здзяйснення забойстваў і наўмысных прычыненняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў на бальнічных ложках апынуліся 116 чалавек, якія ў далейшым могуць застацца інвалідамі. Значна больш загінула — 321 грамадзянін. Статыстыка сведчыць аб тым, што гэтыя страшныя лічбы павялічваюцца. Кожны дзень у краіне ў сярэднім рэгіструюцца 1 забойства і 3 цяжкія цялесныя пашкоджанні.

 Прычыны гэтага шматгранныя, але асноўныя — устойлівыя асацыяльныя паводзіны, злоўжыванне алкаголем, нежаданне асобных катэгорый грамадзян займацца грамадска-карыснай працай, змяненне не ў лепшы бок маральных арыенціраў.

 Улічваючы небяспеку, якую ўяўляюць злачынствы супраць жыцця і здароўя, заканадаўствам прадугледжана адпаведная адказнасць.

За здзяйсненне наўмыснага прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення свабоды тэрмінам да 15 гадоў, а за супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека, забойства — тэрмінам да 25 гадоў, пажыццёвае заключэнне або смяротнае пакаранне.

 Нягледзячы на цяжкія вынікі як для пацярпелага, так і злачынцы, да здзяйснення такіх дзеянняў людзей часта падштурхоўваюць нязначныя, мізэрныя прычыны, у іх праяўляецца часам нічым не матываваная жорсткасць, а паводзіны не паддаюцца здаровай логіцы.

П’янства па-ранейшаму застаецца галоўнай прычынай здзяйснення правапарушэнняў, наносіць вялікі матэрыяльны і маральны ўрон грамадству, ускладняе дэмаграфічную сітуацыю.

 У цяперашні час усё больш вострай становіцца праблема, звязаная з алкагалізацыяй маладзёжнага асяроддзя. Назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да амаладжэння спажыўцоў спіртнога. Згодна з даследаваннямі, больш за 30 працэнтаў апытаных рэспандэнтаў ва ўзросце 15 — 19 гадоў прызналіся, што ўпершыню паспрабавалі алкаголь да дасягнення 15 гадоў. Прычым гэты паказчык у сённяшніх тынейджараў значна вышэйшы, чым у папярэдніх пакаленняў.

 П’янства набыло пагражальныя маштабы. Па даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у рэспубліцы за перыяд 2001 — 2012 гадоў рэалізацыя алкагольных напіткаў і піва ўзрасла з 8,8 да 12,6 літра на душу насельніцтва ў пераліку на абсалютны алкаголь, што значна перасягнула вызначаны Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя крытычны парог у 8 літраў.

 Нядзіўна, што стан алкагольнага ап’янення стаў каталізатарам здзяйснення кожнага трэцяга злачынства, у тым ліку звыш 80 працэнтаў забойстваў і наўмысных прычыненняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

 Актуальнымі і злабадзённымі праблемамі на сённяшні дзень з’яўляюцца неспрыяльнае становішча ў сям’і і, як вынік, насілле.

 Аналіз крымінальна каральных дзеянняў у сферы сямейна-бытавых адносін паказвае, што каля 90 працэнтаў з іх здзяйсняюцца мужчынамі, а іх ахвярамі, як правіла, становяцца жанчыны, дзеці або асобы пажылога ўзросту, якія не могуць аказаць супраціўленне або вымушаны знаходзіцца ў залежным становішчы. Палова “бытавых” злачынстваў прыпадае на грамадзян, якія не заняты работай або вучобай. І тут зноў жа страшную ролю адыгрывае алкаголь. 

 Варта нагадаць, што ў вырашэнні праблем насілля ў сям’і вам дапамогуць як супрацоўнікі праваахоўных органаў, так і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у штаце якога маюцца псіхолагі, спецыялісты па сацыяльнай рабоце. Калі ж вы сталі ахвярай фізічнага насілля, звярніцеся па медыцынскую дапамогу, зафіксуйце пабоі. Урач абавязкова праінфармуе міліцыю аб крымінальнай траўме, а яго заключэнне ў далейшым дапаможа пакараць правапарушальніка.

Таксама псіхалагічную, сацыяльную, юрыдычную дапамогу акажуць псіхолагі, юрысты бясплатнай “гарачай лініі” для пацярпелых ад дамашняга насілля (тэлефон 8-801-100-8-801), на якую ананімна можна патэлефанаваць у любы дзень з 8.00 да 20.00. Званок са стацыянарнага тэлефона бясплатны на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 

Памятайце, што беспакаранасць — найбольш моцны фактар, які правакуе і стымулюе насілле. І ў 95 працэнтах выпадкаў, калі насілле ўжо мела месца, яно паўтараецца.

 Падрыхтавана  

па інфармацыі

 УУС Брэсцкага

 аблвыканкама.

Што падбівае на злачынствы?

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях