Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Уладары лясных абшараў

Едзем у Чудзін. З абодвух бакоў да дарогі падступаюць лясы. Дрэвы ўжо прыкметна пазалочаныя восенню. Прыгажосць! У душы па-добраму зайздрошчу тым людзям, якія маюць магчымасць любавацца гэтымі краявідамі штодзённа. І, дарэчы, менавіта з гэтымі людзьмі — супрацоўнікамі Чудзінскага лясніцтва — мы сустракаемся напярэдадні прафесійнага свята работнікаў лесу.

Галоўны тут — ляснічы Анатоль Рулінскі. Яго “лясны” стаж налічвае ўжо восем гадоў, з якіх апошнія тры — на цяперашняй пасадзе. Сам Анатоль Аляксандравіч мясцовы, чудзінскі. Кажа, што з дзяцінства любіў прыроду ды навакольныя лясы. Яшчэ ў школе займаўся ў гуртку “Школьнае лясніцтва”. Праўда, пасля планаваў набыць іншую прафесію. Ды лёс склаўся так, што ўсё ж спачатку скончыў Полацкі лясны тэхнікум, а потым, ужо завочна, — інжынерна-тэхналагічную акадэмію ў Бранску. Яго жонка, дарэчы, таксама працуе ў лясніцтве: Наталля Сяргееўна тут бухгалтар. Ёсць у Рулінскіх і дачушка, якой хутка споўніцца чатыры гады.

Уладары лясных абшараў

Пра работу Анатоль Аляксандравіч расказвае ахвотна:

Наша лясніцтва займае плошчу ў 6328 гектараў. Сярэдні ўзрост пасадак тут складае 45 гадоў. У асноўным, лес хвойны. Сёлета вясной пасадзілі 12 гектараў новых пасадак. А зараз займаемся нарыхтоўкай драўніны.

Як кажа Анатоль Аляксандравіч, з насельніцтвам у лясніцтва не ўзнікае ніякіх пытанняў. Парушальнікаў, якія б самавольна высякалі лес, на шчасце, не сустракаецца. Ёсць іншая праблема. Апошнім часам назіраецца так званая “цякучасць кадраў”. Вось і зараз ёсць свабодныя вакансіі майстроў лесу. Увогуле штат лясніцтва невялікі, усяго два дзясяткі чалавек. Восем з іх — леснікі. З адным з іх, Мікалаем Дайлідам, мы таксама пазнаёміліся.

Яго лясныя ўладанні раскінуліся на 567 гектарах. Дарэчы, участак Мікалая Васільевіча самы аддалены ад Чудзіна, пачынаецца дзесьці праз 12 кіламетраў ад вёскі. Ляснік расказвае, што працуе тут ужо сёмы год. У яго абавязкі ўваходзіць сачыць за парадкам у месцах адпачынку, адводзіць лесасекі пад высечку для насельніцтва, а таксама шмат іншай работы. Адным словам, у лесе Мікалай Васільевіч бывае штодзённа. І, як ён кажа, прырода не надакучвае.

Больш таго, менавіта ў лесе наш суразмоўца праводзіць таксама вольны час. Ён, як аказалася, яшчэ і паляўнічы. Зараз вось набыў пуцёўку і палюе на дзікіх качак. Нядаўна было ўдалае паляванне — трафеем Мікалая Васільевіча сталі сем птушак! Да таго ж любіць і па грыбы ляснік хадзіць, і проста адпачываць на прыродзе з роднымі. Яны з жонкай Святланай, дарэчы, выхоўваюць двух сыноў.

Напярэдадні Дня работнікаў лесу Анатоль Аляксандравіч і Мікалай Васільевіч пажадалі калегам моцнага здароўя, выдатнага настрою кожны дзень і нязменнага аптымізму. А мы, у сваю чаргу, жадаем уладарам лесу радасці, поспехаў і асабістага шчасця.

Тэкст і фота

 Яніны Ткачук.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях