Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У шчырым дыялогу

Наш райцэнтр наведаў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Леанід Гуляка. Ён прыехаў сюды, каб правесці прыём грамадзян згодна з вызначаным графікам, а заадно сустрэцца з прадстаўнікамі рэлігійных канфесій, якія існуюць на Ганцаўшчыне.

Жадаючых трапіць на прыём у гэты дзень не было. Але гэта зусім не значыць, што людзей нашага рэгіёна не цікавіць палітыка нашай дзяржавы ў адносінах суіснавання розных рэлігійных канфесій ці іншыя пытанні. Адкрываючы сустрэчу, Леанід Паўлавіч патлумачыў гэта тым, што раённая ўлада здымае наспеўшыя пытанні сама, і даў таксама высокую станоўчую ацэнку той рабоце, якая пастаўлена і праводзіцца ёю ў адносінах да існавання на тэрыторыі раёна розных рэлігійных арганізацый. Ды і ўвогуле ў мясцовай улады, па яго словах, склаліся добрыя адносіны з іх прадстаўнікамі, старшыня райвыканкама ўжо ў гэтым годзе правёў сустрэчу з кіраўнікамі рэлігійных абшчын.

Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь, у апараце якога работа з рэлігійнымі канфесіямі — адзін з важных напрамкаў дзейнасці, цікавіла, наколькі задавальняе прысутнічаючых на сустрэчы прадстаўнікоў розных канфесій заканадаўчая база, якія іншыя пытанні цікавяць іх, і заклікаў да адкрытага, шчырага дыялогу. Ён падкрэсліў, што ў нашай краіне ўсталяваліся аднолькавыя адносіны да ўсіх 25 існуючых рэлігійных канфесій, самая масавая сярод якіх — праваслаўная. Расказваючы аб палітыцы нашай дзяржавы ў гэтым напрамку, Леанід Паўлавіч прыводзіў канкрэтныя і доказныя прыклады. У прыватнасці, параўноўваў  вучобу студэнтаў у свецкіх ВНУ і ў духоўных установах, у якіх, дарэчы, тыя, хто вучыцца, знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні, выказаў сваё меркаванне па праблеме недахопу свяшчэннаслужыцеляў, нагадаў аб тым, што ўзаемаадносіны дзяржавы і рэлігійных арганізацый рэгулююцца законам з улікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа і для дзяржавы ёсць адно патрабаванне — захаванне заканадаўства нашай краіны.

Прадстаўнікі розных канфесій мелі магчымасць задаць упаўнаважанаму па правах  рэлігій і нацыянальнасцей хвалюючыя іх пытанні. Прагучала прапанова даць магчымасць “сеяць слова Божае” з беларускіх тэлеканалаў, распрацаваць методыку выкладання пэўных праграм па прапагандзе слова Божага ў школах і іншыя. Ніводнае  пытанне не засталося без увагі, на кожнае быў дадзены абгрунтаваны адказ.

Марыя ДЗЁМІНА.         

 

У шчырым дыялогу

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях