Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У фінале кубка — “Райспажыўтаварыства” і “Будаўнік — ПМК-14”

Вызначыліся фіналісты адкрытага кубка раёна па футболе. Як і чакалася, імі сталі галоўныя фаварыты турніру — каманды “Райспажыўтаварыства” і “Будаўнік — ПМК-14”.

Першы паўфінальны паядынак прайшоў у Азярэччы, дзе сустракаліся мясцовая каманда і “Будаўнік — ПМК-14”. У складзе гасцей адсутнічала некалькі вядучых футбалістаў: Вадзім Пабудзей і Іван Вадап’ян у гэты дзень гулялі за ФК “Баранавічы”, а Яўген Рабцэвіч прапускаў матч з-за траўмы. Аднак каманда з будаўнічай арганізацыі напярэдадні паўфінальнай сустрэчы ўключыла ў свой склад Ігара Бобку, які гуляе за ФК “Слуцк” у першай лізе чэмпіянату Беларусі. У асобе Ігара “Будаўнік — ПМК-14” атрымаў значнае ўзмацненне: ганцаўчанін з’яўляецца адным з лепшых футбалістаў слуцкай каманды, якая ў гэтым годзе займае другое месца і прэтэндуе на выхад у вышэйшую лігу.

Так, у суботу ФК “Слуцк” праводзіў паядынак супраць ФК “Хваля” з Пінска. Нагадаем, што з гэтай камандай ФК “Ганцавічы” нядаўна згуляў таварыскую сустрэчу і саступіў з лікам 1:2. Дык вось слуцкія футбалісты разграмілі “Хвалю” на іх полі з лікам 3:0, прычым усе тры мячы ў вароты пінчан забіў Ігар Бобка.

Сустрэча ў Азярэччы атрымалася вельмі цікавай. З першых хвілін гульні каманда “Будаўнік — ПМК-14” завалодала ініцыятывай, і два забітыя мячы на свой рахунак запісаў Аляксандр Дайлід. Аднак гаспадары не збіраліся здавацца. Яшчэ ў першым тайме яны адыгралі адзін гол, а ў другім — увогуле здолелі выраўняць лік і мелі яшчэ некалькі небяспечных момантаў, каб выйсці наперад. Але ўсё ж такі футбалісты “Будаўніка — ПМК-14” аказаліся мацнейшымі. За 20 хвілін да канца матча Андрэй Ганіч рэалізаваў пенальці і вывеў сваю каманду ў фінал.

У другім паўфінале сустракаліся каманды “Райспажыўтаварыства” і “Малькавічы”. Футбалісты з Малькавіч былі адзінай камандай, якая ў завяршыўшымся чэмпіянаце заваявала перамогу над “Райспажыўтаварыствам” — чэмпіёнам раёна. Таму аматары футбола чакалі, што і ў кубкавым матчы малькавіцкія футбалісты дадуць бой фаварытам. Аднак на самай справе барацьбы не атрымалася. Каманда з райцэнтра хутка забіла першы гол (мяч апынуўся ў сетцы варот пасля рыкашэту ад футбаліста малькавіцкай каманды), а потым і другі (вылучыўся Ілья Мурашка). Футбалісты з “Райспажыўтаварыства” маглі забіць і больш, але пасля аднаго эпізода, не пагадзіўшыся з рашэннем галоўнага суддзі матча, каманда з Малькавіч пакінула футбольнае поле. Пачакаўшы гаспадароў, згодна з правіламі, дзве хвіліны, арбітр прыняў рашэнне завяршыць паядынак. Такім чынам, камандзе “Малькавічы” залічана тэхнічнае паражэнне з лікам 0:3.

Цяжка сказаць, што на самай справе паслужыла штуршком для такога рашэння гаспадароў. Эпізод, пасля якога малькавіцкія футбалісты пакінулі поле, ніяк не мог паўплываць на вынік сустрэчы: у цэнтры поля мяч з-за бакавой лініі ўводзіла каманда “Райспажыўтаварыства”. Магчыма, гаспадарамі проста авалодалі эмоцыі ці яны зразумелі, што ў гэты дзень шансаў супраць “Райспажыўтаварыства” ў іх няма ні пры якіх абставінах, і замест буйнога разгрому малькавіцкія футбалісты “выбралі” тэхнічнае паражэнне.

Такім чынам, у фінальным паядынку, які пройдзе ў нядзелю, 15 верасня, сустрэнуцца галоўныя фаварыты турніру — каманды “Райспажыўтаварыства” і “Будаўнік — ПМК-14”. Пачатак гульні запланаваны на 16 гадзін. Запрашаем усіх прыхільнікаў футбола на стадыён СДЮШАР падтрымаць свае любімыя каманды.

Уладзімір САКАЛОЎ.

У фінале кубка — “Райспажыўтаварыства” і “Будаўнік — ПМК-14”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях