Няпростае жыццё-быццё Анастасіі Коўш
Анастасія Аляксандраўна Коўш нарадзілася ў 1929 годзе ў Агарэвічах у сям’і Аляксандра Максімавіча Мініча і Аксенні Мітрафанаўны Мініч. У Насці быў яшчэ старэйшы брат Уладзік. Сям’я лічылася заможнай: бацькі трымалі гаспадарку і жылі за кошт яе.
Да вайны дзяўчына паспела скончыць адзін клас пачатковай школы. Вучоба ў другім класе прыпала на ваенны час. У тыя цяжкія і жудасныя гады яна, як і іншыя дзеці яе ўзросту, хадзіла ў школу для таго, каб не вывезлі ў Германію.
Немцаў страшыліся, як агню. Бацькоўская хата знаходзілася ля хутара Падрадашча, вакол якога непралазнай сцяной стаялі лясы. Таму немцы рэдка наведвалі гэтыя мясціны: баяліся партызан…
Калі Насці споўнілася 17 гадоў, яна расцвіла, бы ружа. Многім западаў у душу пранізлівы позірк яе карых вачэй. Мясцовыя хлопцы марылі аб тым, каб правесці дзяўчыну да хаты. Але ж Насціна сэрца было занята выдатным танцорам Валодзем.
Запрыкмеціў і Валодзя дзяўчыну. Па вёсцы даўно ішла гаворка пра прыгажосць Насці, але ўбачыць яе ніяк не даводзілася, хоць і жылі зусім побач. Лёсавызначальная сустрэча адбылася, калі аднойчы дзяўчына ішла на пошту, а Валодзя пасвіў кабылу. Убачыліся, і закахаўся ён у прыгажуню. Прапанаваў сустракацца. Радасці дзявочай не было канца, нягледзячы нават на тое, што розніца ва ўзросце складала 11 гадоў.
Ды толькі маці дзяўчыны была супраць гэтых адносін. Нягледзячы на ўсе абставіны, не паслухала Насця маці і праз паўгода выйшла замуж за свайго каравокага Валодзю.
Пабудавалі хацінку і жылі ў згодзе і каханні. Потым нарадзіліся дзеткі. Першым быў сынок Мікалай, за ім — дзяўчынка Ірынка, потым — Валодзя, а затым і іх малодшанькі Сашка. Калі дзеткі трохі падраслі, жанчына пайшла працаваць цялятніцай, а потым да пенсіі шчыравала на вораху. Жыццё прымусіла брацца за розную работу: і малаціла, і жала, і гарадзіць прыходзілася.
— Мяне ніхто не вучыў — вочы глядзелі, а рукі рабілі. Мне дастаткова было адзін раз паназіраць за чалавекам, і я ўжо магла паўтарыць тое, што робіць ён.
Анастасія Аляксандраўна паспяхова асвоіла ткацтва, прадзенне, вязанне кручком і пруткамі, вышыванне. Яна і шые цудоўна! Як паўсядзённую вопратку, так і святочныя ўборы. Дзеці, унукі і праўнукі фарсілі ў незвычайна прыгожых касцюмах царэвіча, гусара, мексіканца, Чырвонай Шапачкі і іншых.
Праляцеў час, выраслі дзеці. Валодзя і Мікалай закончылі інстытут, атрымалі прафесію інжынера, дачка Іра скончыла тэхнікум, а малодшы Саша — Ганцавіцкае ПТВ. Мікалай жыў у Ганцавічах, Іра і Саша — у родных Агарэвічах, адзін толькі Валодзя — у Слуцку.
Не так даўно Анастасіі Аляксандраўне споўнілася 84 гады. Яшчэ ў 81 год жанчына трымала гаспадарку. Нават і цяпер не можа поўнасцю адмовіцца ад яе. У яе сем унукаў і сем праўнукаў. На жаль, у 67 гадоў не стала яе вернага сябра і спадарожніка жыцця Валодзіка. У 52 гады гады памёр яе малодшы сын Сашка, праз год і два месяцы жанчына пахавала другога сына — Мікалайку. Але, нягледзячы на жыццёвыя выпрабаванні, жанчына не наракае на лёс і аптымізмам, дабрынёй, пяшчотай падтрымлівае родных і блізкіх. І жадае, каб яны былі шчаслівымі, кахалі і былі каханымі.
Аксана Жданюк,
загадчыца бібліятэкі аграгарадка Агарэвічы.
НА ЗДЫМКУ: Анастасія Аляксандраўна Коўш разам са сваёй праўнучкай

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Мобильная версия в БК: в чем удобство ставок с телефона?
Подробнее Согласно статистике трафик мобильного интернета не уступает по объему тому, что используют десктопные устройства. Следовательно, многие любители спортивных ставок используют смартфоны для беттинга.


