Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Участковыя павінны больш працаваць на месцах і з насельніцтвам

Участковыя павінны больш працаваць на месцах і з насельніцтвам

У райвыканкаме адбылася сустрэча старшыні раённага выканаўчага камітэта Аляксандра Саланевіча з кіраўніцтвам РАУС і ўчастковымі інспектарамі міліцыі. На яе таксама былі запрошаны намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Сарокаў, пракурор раёна Сяргей Насеня, кіраўнікі аддзелаў райвыканкама і старшыні сельскіх Саветаў.

На пачатку сустрэчы Аляксандр Саланевіч звярнуў увагу на, бадай, галоўную праблему нашага грамадства — п’янства. Прычым п’янства на рабочых месцах. Асабліва актуальнай гэтая праблема становіцца ў дзень атрымання работнікамі заработнай платы. “Людзі нікога не баяцца і адчуваюць сябе беспакаранымі, — адзначыў кіраўнік раёна. — У мінулым годзе ў барацьбе з п’янствам назіраліся станоўчыя зрухі, але цяпер зноў гэта праблема  ў ліку надзённых. На жаль, я пакуль не бачу ўплыву міліцыі на дадзеную сітуацыю. Так быць не павінна”.

Знаёмячы прысутных з дзейнасцю ўчастковых інспектараў, намеснік начальніка РАУС Аляксей Крысюк расказаў, што на сённяшні дзень штат участковых інспектараў амаль поўнасцю ўкамплектаваны, але яшчэ адносна нядаўна назіраўся іх недахоп, таму і ўзнікалі некаторыя праблемы. Дзякуючы кіраўніцтву РАУС, усе ўчастковыя інспектары, хто мае ў гэтым патрэбу, атрымалі службовае жыллё і транспарт. Аляксей Аляксандравіч прадставіў прысутным кожнага ўчастковага. У пераважнай большасці гэта маладыя супрацоўнікі, якім яшчэ не хапае вопыту, каб вырашаць тыя ці іншыя пытанні на належным узроўні.

Аднак галоўнай праблемай, па меркаванні старшыні райвыканкама, з’яўляецца тое, што ўчастковыя недастаткова часу праводзяць на сваім участку, мала ўвагі надаюць рабоце з людзьмі і супрацоўніцтву са старшынямі сельскіх Саветаў. З гэтым пагадзіліся і самі кіраўнікі сельвыканкамаў. Дарэчы, з іх вуснаў гучалі таксама словы падзякі ў адрас міліцыянераў. Асабліва была адзначана работа інспектара інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Вольгі Мелехавец, якую старшыня райвыканкама прывёў у прыклад участковым інспектарам.

Разглядаліся на сустрэчы і іншыя надзённыя пытанні, звязаныя з дзейнасцю праваахоўных органаў. Так, прапанавана звярнуць асаблівую ўвагу на двор каля дома № 3-а па вуліцы Будаўнікоў, які стаў па-сапраўднаму праблемным месцам. Яшчэ адной праблемай з’яўляецца тое, што некаторыя жыхары шматпавярховых дамоў пакідаюць свае транспартныя сродкі на травяных газонах і ў неўстаноўленых месцах. Супрацоўнікам міліцыі, па словах намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Сарокава, трэба ўзяць гэта пытанне на кантроль.

З пачаткам навучальнага года стала актуальнай і праблема, якая назіралася ў мінулым годзе: бацькі па-ранейшаму падвозяць сваіх дзяцей ледзь не пад самы ганак устаноў адукацыі (такі малюнак назіраецца ля гімназіі, СШ № 1, СШ № 3, Хатыніцкай СШ), тым самым груба парушаючы правілы дарожнага руху і падвяргаючы рызыцы здароўе і жыццё дзяцей. На гэта праваахоўнікам неабходна таксама звярнуць пільную ўвагу.

Напрыканцы сустрэчы былі падведзены яе вынікі. У прыватнасці, адзначана, што ўчастковыя інспектары павінны больш працаваць на месцах, непасрэдна з людзьмі і ў цесным узаемадзеянні са старшынямі сельскіх Саветаў. Хочацца спадзявацца, што з цягам часу маладыя ўчастковыя стануць больш упэўненымі ў сабе, і нараканняў да іх работы будзе значна менш.

 

Уладзімір САКАЛОЎ.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях