У Яраслаўлі разбіўся самалёт, які вёз ХК «Лакаматыў» у Мінск
МНС Расіі паведамляе, што ў выніку авіякатастрофы самалёта Як-42 ў Яраслаўскай вобласці загінулі 44 чалавек, адзін ці двое выжылі.
Паводле апошняй інфармацыі ад МНС Расіі, Як-42 разбіўся за 2 км ад аэрапорта Туношна ў Яраслаўлі. Паводле апошніх звестак, з 45 чалавек, якія знаходзіліся на борце (асноўны склад каманды), 44 загінулі. Паводле розных звестак загінуўшых можа быць 43. Паведамляецца, што выжыў бортмеханік і адзін з хакеістаў Аляксандр Галімаў, у яго апёкі 80% цела.
У МНС адзначылі, што самалёт ляцеў з Яраслаўля ў Мінск на матч з «Дынама», што меўся прайсці 8 верасня на «Мінск-Арэне.
Прычыны таго, што адбылося высвятляюцца. На месца выехалі ратавальнікі і прадстаўнікі ўсіх аператыўных службаў.
«Крушэнне самалёта адбылося ў 15:05 паводле мінскага часу. Паведамляецца, што пасля ўзлёту прагучалі два хлапкі». Росавіяцыі паведмляе, што самалёт Як-42 сутыкнуўся з маяком. «Пасля адрыву ад узлётна-пасадачнай паласы, сутыкнуўся з антэнай маяка, якая размяшчалася за паласой, пасля чаго сутыкнуўся з зямлёй і загарэўся», — паведамілі ў Росавіяцыі.
Паводле папярэдняй інфармацыі на борце знаходзіліся грамадзяне Расіі, Германіі, Латвіі, Чэхіі, Славакіі, Беларусі, Швецыі, Канады.
За ХК «Лакаматыў» выступаюць беларусы Руслан Салей і Сяргей Астапчук.
Life news займеў спіс хакеістаў, што трапілі ў выязны склад «Лакаматыва». Падкрэсленыя прозвішчы тых хакеістаў, якія палецелі з камандай. Руслан Салей і Сяргей Аступчук у спісе.
Матч ХК «Дынама-Мінск» — ХК «Лакаматыў», што меўся прайсці ў чацвер на «Мінск-Арэне», адменены.
***
Руслан Салей нарадзіўся 2 лістапада 1974 года ў Мінску. Выхаванец хакейнай школы «Юнацтва».
У 1996 быў задрафтаваны клубам НХЛ «Анахайм Майці Дакс» пад дзявятым нумарам. Вышэй у драфце ніхто з беларусаў пакуль не падымаўся. Восем сезонаў ён адгуяў у НХЛ за «магутным качароў».
У 2003 Руслан Салей браў удзел у фінале Кубка Стэнлі. У адной з гульняў ягоны бліскучы кідок у овертайме прынёс «Анахайму» перамогу. Праўда, у серыі яны так і саступілі.
Потым у кар’еры Руслана былі «Флорыда», «Каларада» і «Дэтройт». Ва ўсіх гэтых камандах беларускі абаронца быў «жалезным» гульцом асновы.
Ніхто з беларусаў не праводзіў больш матчаў у НХЛ за Салей. Напярэдадні новага сезона хакеіст пераехаў у яраслаўскім «Лакаматыў», дзе яму прапаноўвалі добрыя грошы.
Варта таксама адзначыць, што Руслан быў капітанам нацыянальнай хакейнай зборнай Беларусі.
Руслан жанаты з амерыканкай Бэці. Нядаўна ў іх нарадзілася трэцяе дзіцё.
***
Гэта не першая падобная трагедыя звязаная з Мінскам. 11 жніўня 1979 года ў небе над Днепрапятроўскам (Украіна) разбіліся адразу два самалёты. Адзін з іх выконваў рэйс Ташкент — Мінск.
На борце былі футбалісты ўзбецкага «Пахтакора», што ляцелі на гульню ў сталіцу БССР.
Тады загінула 83 пасажыры рэйса, сярод якіх было 17 футбалістаў.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Объявления
Подключение стиральных и посудомоечных м...
30 бел.руб.
17:07, 03.02.2023Устранение засоров в Минске. 8(044)59683...
35 бел.руб.
17:07, 03.02.2023Замена смесителя. 8(044)5968381
25 бел.руб.
17:07, 03.02.2023Ремонт санузла и ванной комнаты. Минск....
30 бел.руб.
17:07, 03.02.2023Сантехнические работы в Минске 8(025)74...
20 бел.руб.
17:07, 03.02.2023



